27 лiпеня 2024, Субота, 2:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларуска расказала, што яе здзівіла на могілках у Менску

23
Беларуска расказала, што яе здзівіла на могілках у Менску

Цікавае назіранне.

Чытачка сайта Charter97.org расказала, як прыехала на могілкі ў Менску 9 траўня замест Радаўніцы.

Яна вельмі здзівілася:

Паехалі 9 траўня, каб было ціха і спакойна. Пакуль менчукі будуць глядзець парады, насіць кветкі, хадзіць у смяротных і бессмяротных палках.

Самі ж мы гэты дзень адзначаем 8 траўня, як і ва ўсёй Еўропе, дарэчы. Збіраемся пры стале, каб згадаць родных, якія загінулі, перажылі жахі гэтай вайны. Мой дзядуля, дарэчы, ніколі нічога не расказваў, не мог, проста браў чарку ды плакаў. Бо ён сваімі нагамі прайшоў вайну, быў узяты ў палон, уцёк з палону і быў кінуты сталіністамі ў лагер за тое, што быў у палоне.

Але гісторыя мая пра выправу на могілкі. Прыязджаем мы, а прыпаркавацца не можам: усе месцы занятыя. Я ажно рот разявіла. Няўжо мы з маімі суайчыннікамі на адной хвалі, няўжо яны перасталі быць шрубкамі прапагандысцкай машыны!?

Так, ведама ж, былі ў краіне і шэсці няшчасных прыгонных, якіх пагрозамі звальнення прымусілі ў выходны дзень цягацца з лукашэнкаўскімі анучамі ды партрэтамі. Але гэта кропля ў моры ў параўнанні з той колькасцю людзей, якія прыйшлі да сваіх продкаў, да сваіх каранёў.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках