27 лiпеня 2024, Субота, 3:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Знішчаны УСУ расейскі карабель «Цыклон» не паспеў запусціць ніводнай крылатай ракеты

4
Знішчаны УСУ расейскі карабель «Цыклон» не паспеў запусціць ніводнай крылатай ракеты

Карабель выконваў ролю сродку супрацьпаветранай абароны ў бухце Севастопаля.

Малы ракетны карабель расейцаў «Цыклон», які Сілы абароны Украіны знішчылі ў ноч на 19 траўня, не запусціў ніводнай крылатай ракеты за час свайго існавання. Як высветлілася, варожы карабель быў «недароблены».

Пра гэта ў каментары выданню LIGA.net расказаў прадстаўнік Ваенна-марскіх сілаў Дзмітры Пляцянчук.

Паводле словаў Плеценчука, расейскія вайскоўцы не зрабілі ніводнага стрэлу з носьбіта крылатых ракетаў «Цыклона», які базаваўся ў часова акупаваным Севастопалі.

«Ён чыста тэхнічна не змог прайсці дзяржаўныя выпрабаванні. Нават перад тым, як паставіць у строй, яго два гады выпрабоўвалі, не змаглі запусціць ракету», – расказаў прадстаўнік камандавання ВМС УСУ.

Плецянчук дадаў, што нават пасля таго, як акупанты паставілі карабель у строй, з яго так і не было зроблена ніводнага запуску ракетаў. Вайсковец дадаў, што фактычна гэты карабель быў «недароблены».

Акрамя гэтага, у эфіры «Радыё Свабода» Плецянчук расказаў, што «Цыклон» выконваў ролю сродку супрацьпаветранай абароны ў бухце Севастопаля. На ўзбраенні ўжо знішчанага карабля быў зенітна-ракетны комплекс «Панцыр-С».

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках