У Беларусі «знікаюць» балоты
8- 22.05.2024, 12:29
- 5,952

Лугоў стала таксама менш.
Калі 30 гадоў таму балоты пакрывалі 14,2% тэрыторыі Беларусі, то зараз толькі 4,2%. Такую інфармацыю агучыў Дзмітрый Грума, дырэктар Інстытута эксперыментальнай батанікі Акадэміі навук на прэс-канферэнцыі. Паводле ягоных слоў, скарачэнне балот стала вынікам меліярацыі, піша thinktanks.by.
У той жа час у Беларусі ажыццяўляюцца праекты аднаўленні тэрыторыі балот. З 2006 года рэалізаваны 40 такіх праектаў і адноўлена тэрыторыя плошчай 70 тысяч гектараў. Досведам аднаўлення парушаных балотных экасістэм беларускія навукоўцы дзеляцца з міжнароднай грамадскасцю.
Усяго ў Беларусі 56 адсоткаў тэрыторыі заняты натуральнымі прыроднымі экасістэмамі.
Самай праблемнай катэгорыяй Дзмітрый Грума назваў лугі, асабліва поймавыя. Са змяненнем гідралагічнага слоя асяроддзя лугі паступова зарастаюць і змяняюцца лясной зонай. Якімі тэмпамі зніжаецца плошча лугоў, на прэс-канферэнцыі не ўдакладнілі.
Затое ў краіне расце тэрыторыя, пакрытая лясамі - за апошнія 30 гадоў яна павялічылася на 14%. Цяпер каля 41% плошчы Беларусі займаюць лясы. Запам драўніны на кожнага грамадзяніна краіны ў 2,3 раза перавышаем сусветны ўзровень.
Кіраўнік Інстытута экспэрыментальнай батанікі прапанаваў пры ахове відавой разнастайнасці арыентавацца на экасістэмны падыход – захаванне ў першую чаргу месцаў пасялення відаў.