27 лiпеня 2024, Субота, 3:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Мотавела» скраў у Кітая ідэю электрамотавеласіпеда

55
«Мотавела» скраў у Кітая ідэю электрамотавеласіпеда

І выдаў за сваю распрацоўку.

Менскі «МотаВелаЗавод» паказаў нібы сваю «новую распрацоўку» — электрамотавеласіпед.

Гэтая мадэль - ровар з электрычным маторам і коламі ад матацыкла, паведамляе БелТА.

Ідэю канструктары падгледзелі ў Кітаі, але распрацавалі мадэль нібыта «самастойна», сцвярджае дырэктар завода Сяргей Манько.

«Мы цалкам спраектавалі гэты ровар, зрабілі сваю раму. Цяпер праходзім сертыфікацыйныя выпрабаванні. Калі ўсё будзе добра, у наступным годзе ён паступіць у продаж», - адзначыў Манько.

Мадэль будзе абсталяваная здымнай батарэяй, якую можна будзе зараджаць ад сеткі. На адным поўным зарадзе можна будзе праехаць да 40 кіламетраў.

Пасведчанне для кіравання такім транспартам не патрэбнае. Яго максімальная хуткасць складзе 25 кіламетраў за гадзіну.

Нагадаем, што беларускія чыноўнікі на загад Лукашэнкі рэгулярна крадуць ідэі і тэхналогіі за мяжой.

Напісаць каментар 55

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках