Пашынян завуалявана абвінаваціў Лукашэнку?
18- 22.05.2024, 21:34
- 22,400
Прэм'ер Арменіі намякнуў на сувязі Менска і Баку.
Прэм'ер Арменіі Нікол Пашынян заявіў, што як мінімум дзве краіны АДКБ удзельнічалі «ў падрыхтоўцы вайны ў Нагорным Карабаху».
«Нашыя хаўруснікі ўдзельнічалі ў 44-дзённай вайне 2020 года не на нашым баку. Я ведаю як мінімум дзве краіны АДКБ, якія ўдзельнічалі ў падрыхтоўцы вайны супраць нас. Гэтыя краіны, магчыма, стварылі імітацыю ці жадаюць нам дапамагчы. Гэтая вайна нават не была звязаная з Нагорным Карабахам. Я паказаў у следчай камісіі, што яны трымаюць пытанне Нагорнага Карабаха пры сабе. Мэтай той вайны была ліквідацыя незалежнай дзяржавы Рэспублікі Арменія», - заявіў Нікол Пашынян у Нацыянальным Сходзе.
Магчыма, Пашынян намякнуў на Лукашэнку.
На прэс-канферэнцыі па выніках сустрэчы з азербайджанскім лідарам Ільхамам Аліевым Лукашэнка сказаў наступнае: «Успомніў нашу размову перад вайной, перад вашай вызваленчай вайной, калі мы па-філасофску разважалі за абедам удваіх. Тады мы прыйшлі да высновы, што ў вайне перамагчы можна».
Заява Лукашэнкі выклікала вострую рэакцыю ў Арменіі.