Гурт Relikt запісаў кліп на вядомую песьню Сяржука Сокалава-Воюша
3- 22.05.2024, 19:51
- 1,710
![Гурт Relikt запісаў кліп на вядомую песьню Сяржука Сокалава-Воюша](https://i.c97.org/ai/596084/aux-head-1716396668-20240101_genet_360.jpg)
Адначасова калектыў анансаваў свой канцэрт у Варшаве.
Музычны гурт Relikt запісаў песьню «Biełaruś maja», што зьяўляецца перапрацоўкай вядомай у выкананьні барда Сяржука Сокалава-Воюша песьні «Аксамітны летні вечар», паведамляе «Радыё Свабода».
У кліпе здымаліся: гурт Relikt і яго слухачы.
Вытворчасьць Аляксандра Стрыевіча, гук — Everest Media (Павал Сініла).
Адначасова калектыў анансаваў свой канцэрт, які адбудзецца 26 траўня ў Варшаве па адрасе: вул. Яна Замойскага, 20 (ul. Jana Zamoyskiego 20).