27 лiпеня 2024, Субота, 2:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Байдэн не падтрымаў пастановы Нарвегіі, Ірландыі і Гішпаніі прызнаць незалежнасць Палестыны

Байдэн не падтрымаў пастановы Нарвегіі, Ірландыі і Гішпаніі прызнаць незалежнасць Палестыны
ДЖО БАЙДЭН

Прэзідэнт ЗША з'яўляецца «катэгарычным» прыхільнікам паралельнага існавання і Палестыны, і Ізраіля.

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн не падтрымлівае пастановы Нарвегіі, Ірландыі і Гішпаніі прызнаць незалежнасць Палестынскай дзяржавы, паколькі яна павінна быць створаная шляхам прамых перамоваў, паведамляе CNN са спасылкай на прадстаўніка Рады нацыянальнай бяспекі.

Паводле словаў суразмоўцы тэлеканала, кіраўнік Белага дому з'яўляецца «катэгарычным» прыхільнікам паралельнага існавання і Палестыны, і Ізраіля (так званая канцэпцыя «Дзве дзяржавы для двух народаў») і ўсяляк падтрымліваў гэтую ініцыятыву «цягам усёй сваёй кар'еры». Аднак пытанне пра легітымнасць статусу Палестыны не павінна вызначацца ў аднабаковым парадку, растлумачыў пазіцыю Байдэна прадстаўнік адміністрацыі.

У сераду, 22 траўня, адразу тры еўрапейскія краіны – Нарвегія, Ірландыя і Гішпанія – абвясцілі пра прызнанне Палестыны ў якасці незалежнай дзяржавы. Пастанова пачне дзеянне 28 траўня.

На думку прэм'ер-міністра Нарвегіі Ёнаса Гар Сторэ, палестынскі народ мае «фундаментальнае» права на самавызначэнне. Без пастановы пра стварэнне дзвюх дзяржаваў дамагчыся міру ў Блізкаўсходнім рэгіёне не атрымаецца, адзначыў ён.

У сваю чаргу прэм'ер-міністр Ірландыі Сайман Харыс падкрэсліў, што ягоная краіна спадзяецца на тое, што прызнанне Палестыны дапаможа каталізаваць мірны працэс. А прэм'ер-міністр Гішпаніі Педра Санчэс матываваў пастанову Мадрыда неабходнасцю дамагчыся «міру, паслядоўнасці і справядлівасці».

Кіраўнік ізраільскага знешнепалітычнай установы Ісраэль Кац выступіў з «жорсткім дэмаршам» на адрас еўрапейскіх амбасадараў, нагадаўшы, што баевікі тэрарыстычнай групоўкі ХАМАС «выкралі нашых дачок і спалілі немаўлятаў», маючы на ўвазе атаку групоўкі на габрэйскую дзяржаву.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках