16 чэрвеня 2024, Нядзеля, 8:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка прызначыў новага начальніка Генштаба

7
Лукашэнка прызначыў новага начальніка Генштаба

Што пра яго вядома?

Аляксандр Лукашэнка 23 траўня прызначыў новага начальніка Генеральнага штаба Узброеных сіл - першага намесніка міністра абароны. Ім стаў генерал-маёр Павел Муравейка, які раней займаў пасаду першага намесніка дзяржаўнага сакратара Савета Бяспекі, паведамляе прэс-служба дыктатара.

Пры прызначэнні Паўла Муравейкі начальнікам Генштаба — першым намеснікам міністра абароны Лукашэнка падкрэсліў важнасць таго, каб той спрацаваўся з міністрам абароны Віктарам Хрэніным:

- У нас міністр абароны ёсць міністр абароны, і яму падпарадкаваныя ўсе ў Міністэрстве абароны. Але, аднак, начальнік Генеральнага штаба мае пэўную самастойнасць. Непасрэдна займаецца планаваннем і рэалізацыяй тых ці іншых вайсковых мерапрыемстваў. Усім тым, чым жывуць войскі. Вельмі тонкая грань паміж міністрам абароны і начальнікам Генштаба, - заявіў Лукашэнка.

Павел Муравейка раней займаў пасаду першага намесніка дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі Беларусі. Яму 52 гады.

Нарадзіўся ў Мар'інай Горцы. У 1992-м скончыў Менскае вышэйшае вайскова-палітычнае агульнавайсковае вучылішча. Потым паступіў у менскую Вайсковую акадэмію, якую скончыў у 2001-м. Таксама вучыўся ў Акадэміі Генштаба РФ і скончыў яе ў 2008-м з залатым медалём.

20 чэрвеня 2013 года назначаны намеснікам начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл — начальнікам Галоўнай аператыўнай управы Міністэрства абароны.

10 лютага 2022 года назначаны першым намеснікам дзяржаўнага сакратара Савета Бяспекі.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках