Трамп трапіў на групавы здымак зборнай Іспаніі
21- 20.07.2026, 10:36
- 15,484
Здымак стаў мемам.
Зборная Іспаніі перамагла на чэмпіянаце свету, у фінале абыграўшы Аргенціну з лікам 1:0, і заваявала сваю другую залатую зорку пасля трыумфу 2010 года.
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп апынуўся ў цэнтры анлайн-дыскусій пасля фіналу: ён, здаецца, адмовіўся пакідаць сцэну пасля таго, як уручыў іспанцам Кубак свету.
Гэта прымусіла прэзідэнта FIFA Джані Інфанціна падбегчы да Трампа і настойліва паспрабаваць адвесці яго ад каманды. Здымак абляцеў сацсеткі і стаў сапраўдным мемам.
