У Калузе адбыўся інцыдэнт з беларускім прыватным самалётам
5- 12,990
![У Калузе адбыўся інцыдэнт з беларускім прыватным самалётам](https://i.c97.org/ai/596203/aux-head-1716473357-20240522_samalot_360.png)
На яго борце было чатыры чалавекі.
Прыватны самалёт-амфібія Л-145 выкаціўся за межы ўзлётна-пасадачнай паласы ў аэрапорце Калугі, паведамляюць расейскія тэлеграм-каналы.
Вядома, што гэты самалёт выконваў пералёт з Беларусі, на яго борце было чатыры чалавекі: пілот, штурман і два пасажыры. Усе яны беларускія грамадзяне.
Паведамляецца, што ў выніку інцыдэнту пацярпелых няма. У выніку гэтага інцыдэнту праца аэрапорта была заблакаваная на дзве гадзіны.
![](https://i.c97.org/ai/596203/aux-1716473369-20240522_samalot_360.png)