16 чэрвеня 2024, Нядзеля, 13:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

100 гадоў таму адбыўся апошні бой барацьбіта за незалежную Беларусь Юркі Моніча

6
100 гадоў таму адбыўся апошні бой барацьбіта за незалежную Беларусь Юркі Моніча

Юрка Монiч быў кіраўніком штабу І партызанскага беларускага аддзелу войскаў БНР.

100 гадоў таму адбыўся апошні бой барацьбіта за незалежную Беларусь Юркі Моніча.

Пра гэта нагадаў на сваё старонцы ў Facebook лідар руху Салідарнасці «Разам» Вячаслаў Сіўчык.

«Вялікі Змагар Юрка Моніч. Упэўнены, што калі кожны беларус будзе ведаць імя гэтага Беларускага Героя, кіраўніка антыбальшавіцкага партызанскага аддзела, то Беларусь будзе вольная. Аніякія акупанты, аніякія спецслужбы, аніякія сусветныя карпарацыі, аніякія антылюдскія ідэалогіі, то анічога не змогуць тады зрабіць, каб трымаць і далей Вялікі Беларускі Народ у няволі.

Сёння я мусіў бы быць у Беларусі. Балюча, вельмі балюча, што не магу наведаць мясціны, дзе бываў дзесяткі, а мо і сотні разоў - Монічаў лес, барысаўскія Батарэі, могілкі роднай вёскі Юрыя Моніча....

Беларуская Ідэя пераможа!

Беларусь пераможа!

Калі людзі захаваюць магчымасць памятаць...

Юрка Моніч - Вялікі Герой і Змагар!

Слава Герою!

Слава Змагару!

Вечная Памяць!

Жыве Беларусь!» - напісаў Вячаслаў Сіўчык.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках