8 лiстапада 2024, Пятніца, 8:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Культавага амерыканскага пісьменніка пераклалі на беларускую мову

Культавага амерыканскага пісьменніка пераклалі на беларускую мову

Выпускаць свае бэстсэлеры па-расейску ён забараніў.

Раман “Ззянне” культавага амерыканскага пісьменніка Стывена Кінга выйшаў у выдавецтве “Янушкевіч” у перакладзе на беларускую мову - яго ажыццявіла Наста Карнацкая.

Як гаворыцца ў анатацыі, “новая праца Джэка Торэнса ў гатэлі “Аверлук” – выдатная магчымасць пачаць усё спачатку. У міжсезонне ён пераязджае ў стары гатэль са сваёй жонкай Вэндзі і сынам Дэні, каб працаваць зімовым наглядчыкам. Там у Джэка будзе дастаткова часу, каб уз'яднацца з сям'ёй і папрацаваць над уласнымі літаратурнымі творамі. Але з надыходам суровага зімовага надвор'я гэтае ідылічнае месца здаецца ўсё больш аддаленым ад цывілізацыі… і ўсё больш злавесным. І адзіны, хто заўважае дзіўныя і жудасныя сілы, якія сабраліся вакол гатэля з доўгай і жудаснай гісторыяй, - гэта Дэні Торэнс, пяцігадовы хлопчык, адораны "ззяннем".

Раман “Ззянне” быў апублікаваны ў 1977 годзе, а праз тры гады быў бліскуча экранізаваны Стэнлі Кубрыкам. Галоўную ролю адыграў Джэк Нікалсан.

З 2022 года кнігі гэтага культавага амерыканскага пісьменніка больш легальна не выходзяць у Расеі. Так Кінг адрэагаваў на агрэсію гэтай краіны ў дачыненні да Украіны.

Купіць кнігу "Ззянне" можна ў краме выдавецтва ў Варшаве (Kłopotowskiego, 4). Жыхары іншых гарадоў і краін змогуць замовіць кнігу найбліжэйшым часам на сайце выдавецтва, на маркетплейсе Allegro або на Amazon (даступная дастаўка ў шэраг краін).

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках