Эксперт: Пуцін у Беларусі рыхтаваў атаку на адну з краінаў NATO
24- 26.05.2024, 11:44
- 43,842
Не выключаны трайны ўдар у найбліжэйшы час.
Кіраўнік РФ Уладзімір Пуцін прыязджаў у Беларусь для падрыхтоўкі атакі на адну з краінаў NATO.
Пра гэта заявіў украінскі паліттэхнолаг Тарас Загарадны:
– Актыўнасць Пуціна ў Беларусі ўважаю за падрыхтоўку атакі на адну з краінаў NATO. Хутчэй за ўсё, Кітай патрабуе ад Пуціна гэтага ў абмен на рэсурсы. Кітаю трэба, каб Расея поўнасцю парвала з Захадам і стала іх хаўрусніцай. Не выключаю, што Кітай будзе патрабаваць удзелу Расеі ў захопе Тайваня. Таму што свайго флоту можа не хапіць, а ў Расеі ёсць.
Гэта нагадвае сітуацыю, у якой апынуўся сам Кітай у 1969 годзе, калі ён нелагічна напаў на востраў Даманскі. ЗША патрабавалі доказаў таго, што яны канчаткова парвалі з СССР у абмен на пацяпленне стасункаў і рэсурсаў з боку ЗША. Кітай атрымаў, што хацеў, а ЗША атрымалі паслабленне СССР, паколькі цяпер ён быў змушаны трымаць велізарную групоўку войскаў яшчэ на мяжы з Кітаем.
Не выключаю адначасовай атакі на NATO, Тайвань і Паўднёвую Карэю з боку КНДР у найбліжэйшы час. На што спадзяецца Пэкін? На відавочную неадэкватнасць групы Селівана-Б'ёрнса з курсам на сталае супакаенне агрэсараў і асцярогі Байдэна ісці на абвастрэнне перад выбарамі. Хацелася б памыляцца, але вельмі падобна на гэта.