Беларускія добраахвотнікі вядуць гарадскія баі ў Ваўчанску
14- 26.05.2024, 12:27
- 5,826
На самым «гарачым» адрэзку харкаўскага кірунку.
Беларускія добраахвотнікі з яшчэ аднаго падраздзялення абараняюць Украіну на харкаўскім кірунку. Пра гэта паведамілі 26 траўня ў Расейскім добраахвотніцкім корпусе. Рэпост іх публікацыі зрабілі ў тэлеграм-канале Беларускага валанцёрскага корпуса.
«Ваяры Расейскага добраахвотніцкага корпуса супольна з пабрацімамі з БДК вядуць гарадскія баі ў раёне Ваўчанска», – гаворыцца ў паведамленні.
Раней заяўлялася, што беларускія добраахвотнікі з палка Каліноўскага разам з байцамі Міжнароднага легіёну ГУР МА Украіны таксама ваююць на харкаўскім кірунку.
У апошні час да харкаўскага кірунку прыкаваная вялікая ўвага, паколькі расейскія войскі наступаюць там. На брыфінгу 24 траўня прадстаўнік Галоўнай аператыўнай управы Генштаба Узброеных сілаў Украіны, палкоўнік Ігар Прахарэнка паведаміў, што Сілы абароны Украіны спынілі расейскія войскі на харкаўскім кірунку і вядуць контрнаступальныя дзеянні.