У Беларусі стратнае прадпрыемства набрала пазык на сотні мільёнаў, але выплачваць не будзе
10- 26.05.2024, 21:20
- 25,700
![У Беларусі стратнае прадпрыемства набрала пазык на сотні мільёнаў, але выплачваць не будзе](https://i.c97.org/ai/260623/aux-head-1503488166-20170823_econom_t.jpg)
Прыдумалі цэлую схему.
Агенцтву па кіраванні актывамі даручылі выкупіць пазыкі стратнага прадпрыемства «Магілёўхімвалакно». Адпаведная пастанова была апублікаваная на нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, адзначае «Зеркало».
«Магілёўхімвалакно» ўсяго за тры апошнія гады набрала крэдытаў на суму 370,9 млн у чатырох банках: «Беларусбанк», «Белаграпрамбанк», «Банк БелЗЭБ» і «Белгазпрамбанк». Вярнуць іх мусілі ў 2024—2026 гадах.
Агенцтва па кіраванні актывамі выкупіць гэтыя запазычанасці за 296,8 млн рублёў. Гэта значыць, дысконт складзе 74,2 млн рублёў, або 20%.
«Магілёўхімвалакно» надлежыць да стратных прадпрыемстваў. Летась яно скараціла чыстую страту 227,7 да 127,2 млн рублёў, вынікае са звестак адзінага партала фінансавага рынку. Імаверна, гэтаму акурат дапамаглі крэдытныя рэсурсы.