Медык: У Лукашэнкі прыкметнае нервовае знясіленне
34- 26.05.2024, 21:56
- 29,640
![Медык: У Лукашэнкі прыкметнае нервовае знясіленне](https://i.c97.org/ai/596533/aux-head-1716730818-20240526_luka_med_360.jpg)
Ёсць вялікія праблемы і з апорна-рухальным апаратам.
У Сетку патрапілі фота, з якіх можна меркаваць аб тым, як насамрэч выглядае Лукашэнка.
На днях сайт Charter97.org папрасіў лекара на ўмовах ананімнасці пракаментаваць стан здароўя беларускага дыктатара:
- Дакладна можна сказаць, што ёсць вялікія праблемы з апорна-рухальным апаратам, каленны сустаў, мабыць, знішчаны. Не выключаю, што ёсць праблемы з хрыбетнікам. Гэтыя моманты могуць выклікаць боль, непрыемныя моманты.
Вельмі шмат узроставых балячак. У такім узросце ўсе рэзкія рухі цела могуць нашкодзіць. Нават пастановачныя.
Другі момант - нервовае знясіленне. Чалавек увесь час знаходзіцца пад прэсінгам. Ад гэтага і ўсе гэтыя трэмары.
У выніку, на думку доктара, дыктатар можа апынуцца ў інвалідным вазку.