17 чэрвеня 2024, панядзелак, 15:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы на пачатку чэрвеня ўбачаць надзвычайны парад планет

7
Беларусы на пачатку чэрвеня ўбачаць надзвычайны парад планет

Шэсць нябесных цел Сонечнай сістэмы стануць у адну лінію.

Маляўнічая астранамічная з'ява будзе даступная беларусам на пачатку чэрвеня. Аб гэтым піша tochka.by са спасылкай на партал Star Walk.

Размова ідзе аб парадзе планет. Сйлета яго можна будзе бачыць нават няўзброеным вокам, але ў ідэале лепш скарыстацца тэлескопам. Як адзначаюць спецыялісты, беларусы ў поўнай меры змогуць цешыцца касмічнай падзеяй на досвітку трэцяга чэрвеня.

У гэты час адразу шэсць планет Сонечнай сістэмы стануць у шэраг: Юпітэр, Мэркурый, Уран, Марс, Нэптун і Сатурн. На небе яны будуць бачныя паблізу адно да аднаго ў адной частцы неба.

Першым з'явіцца жаўтлявы Сатурн у сузор'і Водніка. Побач з ім размясціцца Нэптун у сузор'і Рыб, крыху пазней тут жа выйдзе чырванаваты Марс.

Затым досвіткам на ўсходнім даляглядзе з'явяцца Уран, Юпітэр і Мэркурый. Юпітэр будзе досыць зыркім, каб яго можна было ўбачыць няўзброеным вокам, а калі пашанцуе, вы зможаце бачыць і Мэркурый без оптыкі.

Зрэшты, з апошнім "удзельнікам" могуць узнікнуць праблемы, бо ён занадта блізка знаходзіцца да Сонца, таму бачыць яго будзе цяжка. Гэтыя тры планеты будуць размешчаны ў сузор'і Быка.

Калі наступны парад планет?

Планеты нашай Сонечнай сістэмы ніколі не ўтвараюць у космасе ідэальна простую лінію, бо іх арбіты не ляжаць у адной плашчыні. Але часам яны збіраюцца блізка па адным баку Сонца і з'яўляюцца на небе разам.

Пры наступным парадзе планет 28 лютага 2025 года гэта зробяць адразу сем планет - Сатурн, Мэркурый, Нэптун, Вэнэра, Уран, Юпітэр і Марс — будуць бачныя на небе адначасова.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках