17 чэрвеня 2024, панядзелак, 22:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Вярніце хаця б мае грошы»

8
«Вярніце хаця б мае грошы»
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Беларуска расказала ў TikTok, як пацярпела праз супердоступ да рахункаў насельніцтва.

Рэпетытарка ангельскай мовы з Менска расказала ў TikTok, як ужо два месяцы не можа дабіцца разблакавання свайго банкаўскага рахунку. Паводле ейных слоў, праблемы ўзніклі праз пастанову аднаго з РАУС. Нагадаем, з 1 сакавіка сілавікі атрымалі супердоступ да плацяжоў беларусаў. З таго часу на іх загад банкі блакуюць асобныя рахункі, а іх уладальнікаў выклікаюць на размовы, адзначае «Зеркало».

@nata_mila_english

Кто сталкивался с такой ситуацией ? Что делать ?

♬ оригинальный звук - nata_mila_english

«Я хацела расказаць гэтую гісторыю, калі яна падыдзе да канца, але я бачу, што канец не блізкі, - адзначыла мянчанка. - Два месяцы таму я была на касе крамы і хацела заплаціць за набыткі. На касе мне сказалі, што ў мяне недастаткова сродкаў на рахунку. Я была шакаваная, бо гэта была мая асноўная картка, я заўсёды захоўвала грошы на ёй. У вельмі рэдкіх выпадках здымала гатоўку, таму што яна ў прынцыпе не патрэбная зараз, амаль усё можна аплаціць карткай».

Мянчанка спачатку падумала, што «ашуканцы скралі ўсе грошы з карты».

«Я адразу ж патэлефанавала ў банк, на што мне адказалі, што на мой рахунак накладзены арышт нейкім РАУС такога горада, у якім я нават не жыву. Я ў шоку, што ўвогуле адбываецца. Тэлефаную ў міліцыю, - распавяла мянчанка. - Высветлілася, што на мой рахунак накладзены арышт з-за аднаго пераводу майго вучня, які жыве за мяжой. Рэч у тым, што ён выводзіў сродкі з крыптавалюты: пераводзіў сабе на беларускую карту, з якой адпраўляў грошы мне. Гэта значыць, я паняцця не мела, што гэтыя сродкі да гэтага былі ў крыптавалюце. Гэта была звычайная беларуская картка».

Рэпетытар удакладняе, што «ў выніку рахунак заблакаваны ўжо два месяцы».

«Я нічога не магу дабіцца. Я дала ўсе сведчанні, што я наогул да гэтага ніяк не датычная, вярніце мне хаця б мае грошы, якія я сапраўды зарабіла, за якія я плачу падаткі. На што мне гавораць, што гэта немагчыма, працэс запушчаны. Пакуль гэты ўвесь ланцужок не развяжацца, мне не змогуць разблакаваць картку, — адзначыла рэпетытарка. - Я ўжо не ведаю, што мне рабіць, да каго звяртацца».

Мянчанка ўдакладніла, што тэлефанавала не толькі ў міліцыю, але і ў Следчы камітэт.

«Я ўвогуле не разумею, як такая сітуацыя магла адбыцца. Чаму я не магу скарыстацца маімі асабістымі грашыма, зняць іх», - сказала рэпетытарка.

Паводле ейных слоў, зараз яна імкнецца захоўваць грошы гатоўкай.

Гэта відэа сабрала больш за 700 каментароў у TikTok. Падаем некаторыя з іх:

«Абурае, што банкі дазваляюць даваць нашыя грошы трэцім асобам блакаваць».

«Сітуацыя адзін у адзін. Я – рэпетытарка, плачу падатак на прафесійны даход. Мама вучня пералічыла мне грошы. Цяпер не ведаю, як плаціць НПД. І давядзецца хадзіць на пошту, каб плаціць за кватэру».

«У мяне два месяцы цішыня, ні званкоў з органаў, нічога. Чакайце - і ўсё!

«Трымайце грошы пад падушкай, будуць некранутыя».

«Ужо ездзілі на допыт, пісалі заяву. Сказалі, што цягам 10 дзён (разблакуюць. - Заўв. рэд.), але ўжо прайшоў месяц, грошай няма».

«Гэта прывядзе да недаверу людзей да картак беларускіх банкаў, і ўсе будуць пераводзіць гатоўку. Вось і ўсё».

«Дакладна такая ж сітуацыя, заблакавалі ўсе карткі. Абтэлефанаваў усе інстанцыі, але вынікаў не было. Але праз 10 дзён картку разблакавалі, адразу зняў усе грошы, а праз 6 дзён яе зноў заблакавалі».

«Была такая ж гісторыя. За 10 дзён усё развязалася».

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках