27 лiпеня 2024, Субота, 2:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Defence Express: Украіна сур'ёзна рыхтуецца біць ракетамі па тэрыторыі РФ

2
Defence Express: Украіна сур'ёзна рыхтуецца біць ракетамі па тэрыторыі РФ

Менавіта таму УСУ атакуюць РЛС.

Удары ўкраінскіх БПЛА па РЛС на тэрыторыі РФ з'яўляюцца прыкметай таго, што Сілы абароны рыхтуюцца павялічваць ракетныя абстрэлы краіны-агрэсаркі дальнабойнымі ракетамі, заявіў дырэктар у развіцці інфармацыйна кансалтынгавай кампаніі Defense Express Валерый Рабых.

«Цяпер ажыццяўляецца падрыхтоўчы этап для таго, каб біць па тэрыторыі РФ дальнабойнымі ракетамі», - падкрэсліў ён у эфіры «Эспрэса».

Са слоў экспэрта, калі ўкраінскія беспілотнікі далятаюць ужо на такую вялікую адлегласць, то гэта таксама паказвае і на тое, што вельмі сур'ёзна адпрацоўваюцца маршруты магчымых удараў.

"Таксама, відавочна, нашы беспілотнікі далятаючы на такую вялікую адлегласць скануюць тэрыторыю РФ на наяўнасць сістэм СПА", – не выключае суразмоўца.

Ён мяркуе, што ўдары па тэрыторыі РФ будуць нарошчвацца, пры гэтым нядаўняя атака на сістэму РЛС у Орску магла быць тэставым варыянтам абстрэлу. На гэта указвае невялікая баявая нагрузка беспілотнікаў.

«Зрэшты, такія кропкавыя ўдары могуць нанесці вялікую шкоду Расеі. Варта таксама адзначыць, што пры з'яўленні ва Украіне дальнабойных ракет палётныя задачы будуць адпрацаваныя. Такія ракеты мы можам атрымаць ад нашых партнёраў, ці ў рамках рэалізацыі ўласнай ракетнай праграмы. Таму, відавочна, удары па тэрыторыі РФ будуць нарошчвацца не толькі з дапамогай БПЛА, але і ракет», - дадаў Рабых.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках