27 лiпеня 2024, Субота, 15:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навошта ў Беларусь прыляцелі восем расейскіх гелікаптэраў?

21
Навошта ў Беларусь прыляцелі восем расейскіх гелікаптэраў?
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Перад імі могуць стаяць канкрэтныя вайсковыя задачы.

У Баранавічы прыляцелі восем гелікаптэраў Мі-24 і Мі-8 ВКС Расеі.

Да чаго могуць рыхтавацца расейцы? Такое пытанне сайт Charter97.org задаў ваеннаму экспэрту, судырэктару праграм знешняй палітыкі і міжнароднай бяспекі цэнтра Разумкова ў Кіеве Аляксею Мельніку:

- Афіцыйная легенда абвяшчае аб адпрацоўцы супольных дзеянняў у супрацьпаветранай абароне. На мой погляд, гэта адпавядае рэчаіснасці, зыходзячы з таго аб'ёму сіл, які задзейнічаны ў гэтых вучэннях.

Адной з мэт можа быць чарговая спроба Пуціна больш актыўна залучыць беларускія Узброеныя сілы да ўдзелу ў «СВА».

— На аэрадроме Баранавічы зараз знаходзяцца два выведвальныя самалёты Су-24МР; мінімум чатыры знішчальнікі Су-30СМ; восем гелікаптэраў Мі-24 і Мі-8. На што здольнае такое падраздзяленне?

- Такі кантынгент не здольны рабіць што-небудзь сур'ёзнае, калі казаць пра магчымыя супольныя правакацыі Пуціна і Лукашэнку з тэрыторыі Беларусі. Возьмем, напрыклад, выведчык Су-24МР.

У сённяшніх умовах выкарыстанне гэтай тэхнікі ў непасрэднай блізкасці да лініі фронту звязанае з рызыкай практычна 100% знішчэнні гэтага самалёта. Наўрад ці гэты самалёт можа быць эфектыўна выкарыстаны ў сучасных баявых дзеяннях, улічваючы развіццё беспілотнай авіяцыі.

Калі ісці далей па спісе, то зразумела, што адна з асноўных мэт найноўшых расейскіх знішчальнікаў - супрацьпаветраная абарона. У Беларусі, калі не памыляюся, ёсць амаль звяно Су-30 і Су-27, Міг-29, якія застаюцца дастаткова дзеяздольнымі.

Гелікаптэры ж Мі-8 (як адзін са сцэнарыяў) могуць паблізу ўкраінскай мяжы заняцца пастаноўкай перашкод або выведвальнай дзейнасцю.

Дарэчы, што да Су-24, то лётаючы над паветранай прасторай Беларусі, увогуле, з-за палітычных абмежаванняў, якія існуюць на ўзроўні Украіны, яны могуць сябе адчуваць дастаткова бяспечна.

Падводзячы вынік: так, ідуць вучэнні, але не выключаю, што могуць быць нейкія пэўныя вайсковыя задачы: выведвальныя або радыёэлектронныя процідзеянні, якія будуць выконваць гэтыя сілы ўздоўж беларуска-ўкраінскай мяжы.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках