27 лiпеня 2024, Субота, 2:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гісторыя з Толям «Шанэллю», які 20 гадоў жыве ў пад'ездзе былой жонкі, атрымала працяг

12
Гісторыя з Толям «Шанэллю», які 20 гадоў жыве ў пад'ездзе былой жонкі, атрымала працяг

Гарадскія ўлады надумалі адкараскацца.

Гісторыя з менчуком Анатолем на мянушку "Шанэль", які на працягу 20 гадоў жыў у пад'ездзе былой жонкі ў доме на праспекце Ракасоўскага, працягвае набіраць абароты. Пасля таго, як пра мужчыну напісалі журналісты, Анатоля «выселілі» з пад'езда, але жыхары і камунальнікі ўпэўненыя - што ён вернецца. Цяпер жа сітуацыю пракаментаваў кіраўнік Ленінскага раёна Менска Раман Мельнік, піша «Минск-Новости».

«Ведаю пра гэту сітуацыі і, безумоўна, стаўлюся да яе адмоўна, - адзначыў Мельнік. - Не магу апублікаваць асабістыя звесткі гэтага чалавека, але паспрабую апісаць некаторыя моманты з ягонага жыцця. Раней ён злоўжываў спіртнымі напоямі. Напэўна, гэта стала прычынай разладу ў стасунках з жонкай. Цяпер мужчына вядзе цвярозы лад жыцця, але ў сям'і да яго па-ранейшаму ставяцца з непрыязнасцю. Двое ягоных сыноў змянілі бацькоўскае прозвішча на дзявоцкае маці».

Са слоў кіраўніка раённай адміністрацыі, з сям'і мужчына сыходзіў з уласнага жадання. Сваім новым месцам пражывання абраў не зусім пад'езд. Па-першае, гэта закрытае тэхнічнае памяшканне, ключ ад якога яму, відаць, перадаў старшыня ЖБВК. Гэта значыць ён быў не навідавоку ва ўсіх. Жыхары кватэр у пад'ездзе ставіліся да яго з разуменнем.

Па-другое, праваахоўныя органы ўстанавілі, што гэты чалавек перыядычна бывае, начуе ў сястры і ў свайго знаёмага. Выглядае ён нармальна, ахайна: яго нельга назваць асобай без вызначанага месца жыхарства складзенага ў грамадстве стэрэатыпу.

- Сапраўды, ён зарэгістраваны ў кватэры ў гэтым доме, у якой раней пражываў з сям'ёй. У гутарках з прадстаўнікамі розных службаў, якія з ім сустракаліся, прапаноўвалі дапамогу ў сітуацыі, якая склалася, ён адказваў, што такі лад жыцця яго задавальняе. Зваротаў наконт аднаўлення страчаных правоў, калі такія факты мелі месца, ён ні ў якія інстанцыі не накіроўваў. Калі чалавек цвяроза ацэньвае абставіны, у якіх ён апынуўся, і не мае да каго-небудзь прэтэнзій у сувязі з парушэннем сваіх правоў, значыць становішча яго задавальняе. Але калі ён зменіць сваё меркаванне, раённыя службы гатовы дапамагчы ў рамках дзейнага заканадаўства, аж да судовага разбору, — рэзюмаваў кіраўнік адміністрацыі раёна.

Нагадаем, пра гісторыю мужчыны стала вядома пасля публікацыі ў СМІ. Пасля разводу з жонкай ён сышоў з кватэры, але не з дому - і пасяліўся на тэхнічным паверсе. Агалоска прывяла да таго, што камунальнікі «прынялі адпаведныя меры: тэхнічныя памяшканні над лоджыямі ачысцілі, доступ да іх абмежавалі, павесіўшы замок, а ў самім пад'ездзе зрабілі прыборку. Але жыхары, якія спачуваюць Анатолю, і камунальнікі, якія настроеныя да яго не так добразычліва, упэўнены, што ён вернецца ў родны пад'езд.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках