20 чэрвеня 2024, Чацвер, 18:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Туск: Мы прынялі пастанову аб стварэнні буфернай зоны на мяжы з Беларуссю

Туск: Мы прынялі пастанову аб стварэнні буфернай зоны на мяжы з Беларуссю
ДОНАЛЬД ТУСК

Падрабязнасці.

Буферная зона на мяжы з Беларуссю будзе складаць у глыбіню ад 200 метраў да 2 кіламетраў на асобных адцінках. Ужо зацверджаная адпаведная пастанова. Пра гэта паведаміў прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск на выязным пасяджэнні ўрада 10 чэрвеня, паведамляе выданне Wiadomości.

.

- Мы прынялі пастанову, практычным следствам якой з'яўляецца распараджэнне МУС аб стварэнні буфернай зоны на мяжы з Беларуссю, - заявіў Туск.

Са слоў прэм'ер-міністра, ідэя палягае ў тым, каб ускладніць нелегальную перапраўку мігрантаў праз польска-беларускую граніцу і стварыць лепшыя ўмовы для работы польскіх прыгранічных службаў.

Пры гэтым Туск падкрэсліў, што буферная зона «не будзе такой глыбокай, як некаторыя прадстаўляюць яе ў сваіх каментарах і аналізах». Размова ідзе аб зоне працягласцю некалькі дзясяткаў кіламетраў і глыбінёй 200 метраў. Аднак на асобных адцінках яна будзе дасягаць глыбіні прыкладна два кіламетры. Гэта датычыцца лясных масіваў, якія не прымыкаюць непасрэдна да мяжы, а знаходзяцца на адлегласці 1-1,5 км ад яе, і звязаная з дзейнасцю кантрабандыстаў у гэтых месцах.

Палітык дадаў, што польскі ўрад усведамляе негатыўныя наступствы стварэння буфернай зоны для прыгранічных жыхароў і будзе шукаць спосабы ім дапамагчы: «Гэты працэс ужо пачаўся». Аднак улады краіны маюць намер выкарыстоўваць усе даступныя метады для гарантавання бяспекі мяжы.

- Гэта азначае, што мяжу не могуць беспакарана перасякаць нелегальныя мігранты і групы, арганізаваныя ўладамі Беларусі і Расеі. Нам ужо не трэба гэта дакументаваць - усім у свеце ўжо відавочна, што гэта (міграцыйны крызіс на мяжы. - Заўвага) аперацыя, арганізаваная беларускай і расейскай адміністрацыямі. Невыпадкова ўвесь свет называе гэта гібрыднай вайной на мяжы, - сказаў Туск.

Ён адзначыў, што толькі ў траўні на граніцы з Беларуссю супрацоўнікі польскіх службаў былі вымушаныя ўжываць агнястрэльную зброю ў папераджальных мэтах больш за 700 разоў, а за апошнія паўгода — больш за 1000 разоў.

Нагадаем, у канцы траўня на польска-беларускай мяжы адбылося некалькі інцыдэнтаў з нападам на супрацоўнікаў Памежнай службы Польшчы, адзін з іх праз некалькі дзён памёр.

Праз эскалацыю Варшава пастанавіла вярнуць на мяжы з Беларуссю 200-метровую буферную зону, куды забаронена заходзіць староннім, - такая зона ўжо дзейнічала ў пачатку міграцыйнага крызісу на мяжы ў 2021—2022 гадах.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках