18 лiпеня 2024, Чацвер, 10:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эканаміст: Беларусам час рыхтавацца да дэвальвацыі рубля

9
Эканаміст: Беларусам час рыхтавацца да дэвальвацыі рубля

Да гэтага прывёў стратны гандаль лукашыстаў.

Гандлёвае сальда ў Беларусі застаецца адмоўным: набывае краіна больш, чым экспартуе. І неўзабаве, каб унікнуць негатыўных наступстваў для эканомікі, перад «урадам» можа стаць няпросты выбар, мяркуе эканаміст Уладзімір Кавалкін.

«Нам неяк трэба выпраўляць адмоўнае сальда гандлю таварамі, і гэта можна хутка зрабіць толькі дэвальвацыяй. Трэба арганізоўваць распродаж [складскіх запасаў]. А распродаж на ўзроўні макраэканомікі робіцца шляхам [разгону] інфляцыі», – кажа ён.

Фактычна, тлумачыць эксперт, трэба будзе зладзіць распродаж тавараў са складоў. Але каб зрабіць гэта, кошты павінныя быць прывабнымі. Зрабіць гэта ўлады могуць, аслабіўшы рубель.

«Як распрадаць не зніжаючы кошты? Патрэбная дэвальвацыя рубля. Тады рубель стане таннейшым, ну, і беларускія трактары стануць таннейшымі», – тлумачыць Кавалкін.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках