15 лiпеня 2024, панядзелак, 2:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінская выведка ацаніла рэалістычнасць ядзерных пагроз Пуціна

1
Украінская выведка ацаніла рэалістычнасць ядзерных пагроз Пуціна

Гаворка ідзе ўсяго толькі пра шантаж?

Ядзерныя пагрозы Крамля з'яўляюцца толькі шантажом, які вельмі актыўна ў РФ пачалі выкарыстоўваць пасля поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну.

Пра гэта заявіў прадстаўнік Галоўнай управы выведкі (ГУР) Мінабароны Андрэй Юсаў у эфіры тэлемарафона.

Адказваючы на пытанне аб тым, ці бачаць украінскія выведнікі імавернасць таго, што РФ усё ж можа ўжыць ядзерную зброю, ён сказаў:

«Гаворка ідзе і далей менавіта пра той ядзерны шантаж, які Пуцін і ягоныя прапагандысцкія памагатыя выкарыстоўвалі, пра які крычалі ўсе гэтыя гады, асабліва пасля поўнамаштабнага ўварвання. Цяпер гаворка ідзе менавіта пра шантаж».

Акрамя таго, каментуючы інфармацыю, што NATO вядзе перамовы аб разгортванні большай колькасці ядзернай зброі дзеля ўсё большай пагрозы з боку РФ і КНДР, Юсаў адзначыў, што можна гаварыць аб тым, што вольны свет усё больш усведамляе небяспеку пуцінскага рэжыму.

- Урэшце, расейская прапаганда, усе гэтыя салаўёвы-скабеевы і афіцыйныя раты і вусы Крамля не хаваюць, а наадварот — падкрэсліваюць, што яны ваююць не толькі з Украінай, але і з NATO, Амэрыкай, ЕЗ. З усім вольным светам. Таму і рэакцыя становіцца ўсё больш выразнай, у тым ліку і на ядзерны шантаж Пуціна, — сказаў Юсаў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках