30 чэрвеня 2024, Нядзеля, 21:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пабоішча ў Дагестане: што вядома на гэты момант

Пабоішча ў Дагестане: што вядома на гэты момант

Аналітыкі расказалі, хто можа стаяць за атакай.

Пры нападзе баевікоў, учыненым 23 чэрвеня на Дагестан, загінулі больш за 15 расейскіх паліцэйскіх і некалькі мірных жыхароў. Шасцёра нападнікаў забітыя.

У Дэрбэнце і Махачкале баевікі ўвечары 23 чэрвеня напалі на два праваслаўныя храмы, сінагогу і пост ДПС побач з яшчэ адной сінагогай. Акрамя таго, у вёсцы Сергакала - адміністрацыйным цэнтры Сергакалінскага раёна.

Сярод нападнікаў - дзеці мясцовай эліты і баец ММА

Паводле звестак улад, сярод нападнікаў— двое сыноў і пляменнік кіраўніка Сергакалінскага раёна, кіраўніка мясцовай ячэйкі «Адзінай Расні» Магамеда Амарава. Чыноўнік затрыманы.

Адным з баевікоў, якога ліквідавалі расейскія сілавікі ў Дагестане, можа быць баец ММА Гаджымурад Кагіраў.

Як напісаў Telegram-канал Mash, Кагіраў мог быць адным з баевікоў, ліквідаваных у Дэрбэнце. Адзначаецца, што спартовец — выхаванец школы Абдулманапа Нурмагамедава і баец клуба яго сына Хабіба Eagles MMA.

Кагіраў таксама з'яўляецца майстрам спорту ў вольнай барацьбе.

Хто мог напасці на Дагестан?

Аналітыкі Інстытута вывучэння вайны (ISW) мяркуюць, што напад на Дагестан, магчыма, ажыццявіла паўночнакаўказская ячэйка Ісламскай дзяржавы (ІД) пад назвай "Вілаят Каўказ".

Спецыялісты ISW падкрэсліваюць, што 23 чэрвеня пасля пачатку гэтага нападу расейскі філіял Al-Azaim Media - рэсурсу арганізацыі «Вілаят Харасан» (адное з адгалінаванняў Ісламскай Дзяржавы) - апублікаваў заяву, у якой усхваляў «сваіх братоў з Каўказа» за тое, што яны прадэманстравалі, на што здольныя.

Пры гэтым Аль-Азаім не ўзяла адказнасць за сам напад, а згадка аб Каўказе пераканаўча сведчыць аб тым, што менавіта "Вілаят Каўказ" нясе адказнасць за атаку, мяркуюць у ISW. Там таксама нагадваюць, Рэгіянальная антытэрарыстычная структура Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва, куды ўваходзіць і РФ, спецыяльна папярэджвала, што арганізацыя “Вілаят Каўказ” актывізавалася пасля нападу “Вілаят Хорасан” на “Крокус Сіці Хол”22 сакавіка, і ўзмацніла вярбоўку на Паўночным Каўказе з красавіка 2024 года.

Аналітыкі Інстытута вывучэння вайны таксама падкрэсліваюць, што расейскія ўлады з сакавіка 2024 года спрабавалі правесці «млявую» антытэрарыстычную аперацыю на Паўночным Каўказе з мэтай барацьбы з ростам уплыву Ісламскай дзяржавы і структур “Вілаят Каўказ”. Аднак намаганні і рэакцыя ўлады РФ пасля нападу на "Крокус Сіці Хол" замест гэтага была сканцэнтраваная на беспадстаўным абвінавачванні Украіны і NАТО ў нападзе.

Расея страчвае кантроль над Каўказам

Расейскі эксперт Аляксандр Бавунаў мяркуе, што расейскі рэжым страчвае кантроль у самых розных мясцінах - нечаканых для яго самога:

- Пры тым, што вайна быццам бы ўмацавала і кансалідавала рэжым. Самыя небяспечныя з гэтых эпізодаў - бунт Прыгожына, прапушчаны тэракт у Маскве і пагром аэрапорта ў Махачкале. І зноў Дагестан.

Вялікі тэракт у Маскве, захоп рэгіянальнага аэрапорта, класічныя, у духу 90-х і ранніх 2000-х напады на сілавікоў, установы і сімвалічна важныя аб'екты на Каўказе не абрынуць рэжым. Але кепскую цыклічнасць, вяртанне да чагосьці, ад чаго, здавалася, даўно сышлі, немагчыма не заўважыць.

Экспэрт бачыць галоўную прычыну гэтых падзей:

— Хоць ваенныя практыкі ствараюць уражанне дзяржаўнага каркаса, які ўмацаваўся, умацавання сігнальных і выканальніцкіх ланцужкоў, у рэчаіснасці можа адбывацца супрацьлеглае. Разбурана і радыкальна перакошаная ў многіх месцах сістэма кіравання мірнага часу, якая складвалася дзесяцігоддзямі. Аднак страціўшы мірную кіроўную рэальнасць на адных адцінках, цяжка ўтрымліваць яе на іншых, яна і там пасыплецца. Адсюль канцэнтрацыя небывалых ці забытых падзей. Сіл тым, хто ад гэтага нявінна пацярпеў і пакутуе цяпер.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках