28 чэрвеня 2024, Пятніца, 17:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палітолаг: Пагроза закрыцця мяжы выклікала істэрыку ў Менску і Маскве

39
Палітолаг: Пагроза закрыцця мяжы выклікала істэрыку ў Менску і Маскве

Лаўроў і Алейнік занерваваліся.

Палітолаг Дзмітрый Балкунец звярнуў увагу на нервовую рэакцыю Расеі і рэжыму Лукашэнкі на магчымае закрыццё польска-беларускай мяжы:

- Пагроза закрыцця мяжы выклікала істэрыку ў Менску і Маскве.

Кіраўнік МЗС РФ Лаўроў: думаю, што калі яны кідаюцца "з агню ды ў полымя", з адной крайнасці ў іншую, гэта тлумачыцца тым, што яны кіруюцца не карэннымі інтарэсамі свайго народа (у гэтым выпадку польскага), а сваімі кан'юнктурнымі, унутрыпалітычнымі меркаваннямі напярэдадні чарговых ці адразу пасля выбараў. Мы да гэтага звыклі.

Кіраўнік МЗС Беларусі Алейнік: апошнія выказванні Міністра замежных спраў Польшчы поўнасцю дысануюць з тымі выказваннямі, якія ён жа рабіў некалькі тыдняў таму, прапануючы адкрыць дадатковыя пункты пропуску. На жаль, такія сёння палітычныя рэаліі рыторыкі Польшчы. Вядома, гэтыя заклікі вядуць да эскалацыі. Яны адлюстроўваюць вось якраз той ультыматыўны характар выбудоўвання стасункаў з партнёрамі.

Нагадаем, прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда, які знаходзіцца з візітам у Кітаі, папярэдзіў Сі Цзіньпіна аб магчымым перакрыцці мяжы з Беларуссю.

Напісаць каментар 39

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках