29 чэрвеня 2024, Субота, 13:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СМІ: Амбасадар Сідарэнка наклаў на сябе рукі – не вытрымаў допытаў КДБ

СМІ: Амбасадар Сідарэнка наклаў на сябе рукі – не вытрымаў допытаў КДБ
ДЗЯНІС СІДАРЭНКА

У былога амбасадара Беларусі ў Нямеччыне засталіся дзве дачкі.

Трагедыя здарылася ў нядзелю, 23 чэрвеня. МЗС пра смерць Сідарэнкі паведаміў толькі 26 чэрвеня. Прычым гэта было зроблена без дэталяў, коратка, пасля таго, як інфармацыя прайшла ў незалежных СМІ.

Як стала вядома «Нашай Ніве», былы амбасадар у Нямеччыне Дзяніс Сідарэнка скончыў жыццё самагубствам – скочыў са шматпавярхоўкі.

Сідарэнка быў амбасадарам Беларусі ў Нямеччыне вельмі доўга – з 2016 да 2024 года. Яго вызвалілі ад гэтай пасады ўказам Аляксандра Лукашэнкі сёлета 11 сакавіка.

Як расказалі выданню крыніцы, пасля вяртання са сваёй пасольскай камандзіроўкі з Нямеччыны Сідарэнка стаў аб'ектам увагі Камітэта дзяржаўнай бяспекі.

«Не вылазіў з паліграфаў і допытаў», – расказалі «Нашай Ніве» інфармаваныя суразмоўцы.

Новай пасады ў Міністэрстве замежных справаў Сідарэнка не атрымаў. Хоць праца амбасадарам у Нямеччыне – найбуйнейшай дзяржаве Еўразвязу, – гэта пасольская пасада найвышэйшай лігі.

«Відаць, не вытрымаў таго, што адбываецца», – дадаў іншы інфармаваны суразмоўца.

У Сідарэнкі засталіся дзве дачкі.

У Менску гавораць, што ўсе кар'ерныя дыпламаты, якія вяртаюцца з ЕЗ, цяпер становяцца аб'ектамі ўважлівага аператыўнага вывучэння спецслужбаў.

Раней у лістападзе 2022 года памёр 64-гадовы міністр замежных справаў Беларусі Уладзімір Макей. Пазней, як можна меркаваць, самагубствам скончыў жыццё і 46-гадовы міністр транспарту Аляксей Аўраменка.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках