20 чэрвеня 2024, Чацвер, 18:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лекар: Паранойя выйшла на новы ўзровень

15
Лекар: Паранойя выйшла на новы ўзровень

Сярод медыкаў шукаюць «замежных агентаў»?

Як стала вядома сайту Charter97.org, у беларускіх медыкаў збіраюць інфармацыю аб паездках у іншыя краіны і сваяках за мяжой. Нам стала вядома пра такія выпадкі ў Гародні і Віцебску.

Сайт Charter97.org папрасіў лекара на ўмовах ананімнасці распавесці пра гэтую дзіўную ініцыятыву:

- У аддзеле кадраў выдалі кожнаму анкету, у якой трэба было пазначыць свае паездкі за мяжу, працу ці адукацыю ў іншых краінах. Асобнай графой было пытанне аб сваяках, якія жывуць за мяжой, чым яны займаюцца, калі з'ехалі.

На пытанне аб тым, навошта гэта патрэбна, сказалі, што «для ўнутранага карыстання, нікуды гэта далей не пойдзе».

Сумняваюся, што такое магчыма. Мабыць, гэта нейкая разнарадка ад сілавікоў, дадатковы збор інфармацыі аб «нядобранадзейных». Пагатоў, што на месцы ідэолага ў нас супрацоўнік КДБ.

За пратэсты ў нашай медустанове звольнілі амаль 30 чалавек. Можа, паранойя зараз выйшла на такі ўзровень, што зараз будуць звальняць за «сувязі з Польшчай і Літвой». Так, дэфіцыт кадраў вялізны, але ў 2021 годзе, калі пайшлі звальненні, іх гэта не спыніла.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках