20 чэрвеня 2024, Чацвер, 18:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СМІ: Пуцін дзіўна выглядае і з цяжкасцю ходзіць праз бронекамізэльку пад адзеннем

11
СМІ: Пуцін дзіўна выглядае і з цяжкасцю ходзіць праз бронекамізэльку пад адзеннем

Кіраўнік РФ баіцца замаху на публічных мерапрыемствах.

Расейскія спецслужбы беспрэцэдэнтна ўзмацнілі і да таго высокі ўзровень аховы Уладзіміра Пуціна — на рэкамендацыі спецслужбаў падчас публічных мерапрыемстваў на адкрытым паветры ён пачаў насіць бронекамізэльку, распавялі The Moscow Times два расейскія чыноўнікі і пацвердзіла крыніца, блізкая да Крамля.

Са слоў чыноўніка, які неаднаразова асабіста бачыў Пуціна падчас яго публічных мерапрыемстваў, насіць бронекамізэльку ён пачаў яшчэ ў 2023 годзе на рэкамендацыю Федэральнай службы аховы і Службы бяспекі прэзідэнта.

«Сёлета 9 траўня падчас параду начальнік цалкам дакладна быў ва ўтоенай бронекамізэльцы. І гэты захад засцярогі, я думаю, правільны», - распавёў расейскі чыноўнік, які прысутнічаў на Краснай плошчы падчас параду.

Джэйд Мілер, брытанская кансультантка ў пытаннях бяспекі, на просьбу The Moscow Times вывучыла відэакадры з выступам Пуціна на парадзе 9 траўня 2024 года і прыйшла да высновы, што расейскі кіраўнік сапраўды быў у бронекамізэльцы.

«Пуцін ходзіць даволі скавана, і на спіне яго паліто не відаць натуральных зморшчын пры хадзе і поціску рукі вайскоўцаў, — сказала Мілер. - Верхняя частка цела Пуціна выглядае ненатуральна, а яго плечы здаюцца даволі шырокімі і квадратнымі, не відаць формы спіны і лапатак».

Са слоў эксперткі, па паводзінах расейскага прэзідэнта можна зрабіць выснову, што пад паліто надзетае нешта, што дастаўляе яму дыскамфорт пры хадзе. «У шэрагу выпадкаў ён паднімае і папраўляе плечы, што сведчыць аб дыскамфорце ад таго, як балістычная камізэлька сядзіць на плячах, і пры працяглым нашэнні яе вага можа выклікаць раздражненне і дыскамфорт».

«Відаць, што Пуцін трымае паліто высока зашпіленым, і бачна, што ён правярае, ці зашпіленае яно, нібы спрабуе пераканацца, што ніхто не бачыць, што пад паліто. На маю прафесійную думку, Пуцін падчас наведвання парада носіць нейкую форму балістычнай абароны», - сказала Мілер.

Афіцыйна Крэмль зняпраўджвае неабходнасць павышэння захадаў бяспекі для прэзідэнта Пуціна. «[Захады бяспекі] на звычайным узроўні. Робіцца тое, што трэба для гарантавання бяспекі прэзідэнта», - казаў у сярэдзіне траўня прэс-сакратар прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў, каментуючы замахі на славацкага прэм'ера Роберта Фіца.

Парад перамогі - важная сімвалічная падзея для Крамля, яго падрыхтоўка пачынаецца задоўга, а захады бяспекі максімальна строгія. Доступ на Красную плошчу, дзе 9 траўня з'яўляецца Пуцін і яго госці, закрываецца за два тыдні да Парада. Прылеглую да Крамля тэрыторыю, куды Пуцін, яго замежныя госці і расейскія эліты прыходзяць для ўскладання кветак, таксама перацінаюць за некалькі дзён да 9 траўня.

Назіраць за Парадам з трыбуны могуць толькі тыя, каго асабіста запрашае Крэмль, папярэдне праверыўшы іх біяграфію. Перад трапляннем на Красную плошчу ўсе госці - ветэраны, чыноўнікі, дэпутаты і іншыя запрошаныя - загадзя праходзяць скрупулёзны персанальны надгляд.

Падчас удзелу ў парадзе 9 траўня і падчас ускладання вянкоў да вечнага агню ля Магілы Невядомага салдата ў Аляксандраўскім садзе з усіх бакоў расейскага прэзідэнта акружалі блізу двух дзясяткаў сек'юрыці ў сонцаахоўных акулярах з партатыўнымі бронекамізэлькамі ў выглядзе партфеляў.

Адначасова з гэтым на даху Крамля, ГУМа і найбліжэйшых будынкаў знаходзіліся дзясяткі снайпераў са Службы бяспекі прэзідэнта.

Пуцін сур'ёзна ставіцца да сваёй бяспекі і ў адрозненне ад шматлікіх лідараў іншых краін заўсёды прыслухоўваецца да ўсё новых патрабаванняў сваёй аховы, распавёў The Moscow Times Андрэй Салдатаў, які спецыялізуецца на даследаванні расейскіх спецслужбаў:

«Пуцін даволі ўнікальны лідар у тым, што ён як правіла згаджаецца на павышэнне ўзроўню бяспекі, пашырэнне перыметра бяспекі, калі пра гэта просіць яго ахова. Як правіла, іншыя лідары знаходзяцца ў сталым канфлікце са сваёй аховай, але не Пуцін. Ён амаль заўсёды ідзе насустрач іхнім патрабаванням. А ўжо зараз, я думаю, і пагатоў».

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках