20 чэрвеня 2024, Чацвер, 18:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З новаўвядзеннем для ІП пачалася блытаніна

3
З новаўвядзеннем для ІП пачалася блытаніна

Чыноўнікі далі заднюю.

Падаткавікі планавалі, што з 1 ліпеня абавяжуць усіх індывідуальных прадпрымальнікаў падаваць дэкларацыі толькі ў электронным фармаце. Аднак 4 чэрвеня Міністэрства падаткаў і збораў паведаміла, што перанясуць гэтае патрабаванне.

Прычына пераносу - загружанасць спецыяльных рэгістрацыйных цэнтраў, якія могуць правяраць электронныя лічбавыя подпісы. Праз гэта ў МПЗ скардзіліся ІП, што не могуць выканаць патрабаванне наконт электронных дэкларацый.

«Пададзеныя індывідуальнымі прадпрымальнікамі падатковыя дэкларацыі (разлікі) на папяровым носьбіце пасля 1 ліпеня 2024 года будуць прымацца падатковымі органамі ва ўстаноўленым парадку», - паведамляюць у МПЗ.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках