17 лiпеня 2024, Серада, 12:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эксперт назваў прычыны, чаму «шахеды» пачалі залятаць на тэрыторыю Беларусі

6
Эксперт назваў прычыны, чаму «шахеды» пачалі залятаць на тэрыторыю Беларусі

У расейцаў пачаліся праблемы.

16 ліпеня адзін з расейскіх дронаў тыпу «шахед», запушчаны па тэрыторыі Украіны, заляцеў у паветраную прастору Беларусі. Магчыма, ён узарваўся каля горада Бабруйск.

Пасля некалькіх удараў па складах у расейскім войску пачаліся праблемы з дронамі-камікадзэ, таму беспілотнікі залятаюць на тэрыторыю Беларусі і там выбухаюць. Пра гэта распавёў кіраўнік праграм бяспекі Цэнтра глабалістыкі «Стратэгія ХХІ» Павел Лікайчук у эфіры тэлеканала «Мі — Україна». Паводле ягоных слоў, дроны спрабуюць рабіць наспех, таму выходзіць так, што ён нават ляціць не па зададзеным маршруце.

«За некалькі ўдараў нашыя ваяры знішчылі амаль 200 «шахедаў» і іншых дронаў. Ёсць інфармацыя ад выведкі Ізраіля, што гарэў завод вытворчасці гэтых дронаў у Іране, і пэўны дэфіцыт гэтых відаў боепрыпасаў у расейцаў назіраецца. Ад гэтага поўная паспешнасць пры падрыхтоўцы гэтых сродкаў знішчэння і яны могуць ляцець не туды, куды трэба», - растлумачыў Лікайчук.

Экспэрт падкрэсліў, што да гэтага можна дадаць і ўкраінскія сродкі радыёэлектроннай барацьбы, якія не даюць варожым БПЛА ляцець да цэлі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках