17 лiпеня 2024, Серада, 12:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У ЗША паліцыянты, якія ахоўвалі з'езд рэспубліканцаў, застрэлілі мужчыну

5
У ЗША паліцыянты, якія ахоўвалі з'езд рэспубліканцаў, застрэлілі мужчыну
ФОТА: AP

Ён напаў з нажамі на бяззбройнага.

Паліцыянты, якія ахоўвалі з'езд Рэспубліканскай партыі ЗША ў горадзе Мілуокі (штат Агаё), смяротна паранілі мужчыну.

Джэфры Норман, начальнік паліцыі Мілуокі, расказаў журналістам, што праваахоўнікі ўбачылі мужчыну з двума нажамі, які ўступіў у сварку з бяззбройным мужчынам, таму надумалі ўмяшацца. Зламысніку загадалі кінуць зброю, але той не зрабіў гэтага. Таму ў мужчыну стралялі на знішчэнне, паведамляе CNN.

«Чыя жыццё было ў небяспецы. Гэтыя афіцэры, якія не з'яўляюцца мясцовымі, узялі на сябе адказнасць выратаваць сёння чыёсці жыццё», - казаў Норман на прэс-канферэнцыі.

CNN піша, што гэтая страляніна выклікала гнеў і крытыку з боку мясцовых актывістаў. Так, некаторыя людзі, нібыта сведкі інцыдэнту, заяўлялі, што ў мужчыны не было ніякіх нажоў. Адзін з такіх актывістаў казаў: “«Калі ў яго не было нажа, вы мусілі яго схапіць. Навошта было ў яго страляць?»

Праваахоўнікі таксама запэўніваюць, што гэты інцыдэнт ніяк не звязаны са з'ездам рэспубліканцаў, які працягнецца тут да 18 ліпеня.

Нагадаем, 13 ліпеня на Трампа рабілі замах падчас мітынгу ў штаце Пенсільванія. Пасля таго, як раздаліся стрэлы, ахоўнікі закрылі сабой экс-прэзідэнта і вывелі яго са сцэны.

Пасля стала вядома, што Трамп атрымаў лёгкае агнястрэльнае раненне. Загінулі адзін з гледачоў і нападнік.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках