17 лiпеня 2024, Серада, 14:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Нік і Майк»: Ратаваць хунту ніхто не будзе

2
«Нік і Майк»: Ратаваць хунту ніхто не будзе
Фота: Getty Images

Лукашэнка не кантралюе свае войскі.

Хаатычныя рухі Лукашэнкі на паўднёвым і заходнім кірунках атрымалі асіметрычны адказ з Крамля, піша Telegram-канал «Нік і Майк».

Пасля паўрэверансаў і выказвання міралюбівых пасылаў у бок Кіева, праз паветраную прастору Беларусі ва Украіну пачалі лётаць шахеды. Некаторыя не далятаюць да пункта прызначэння і ўзрываюцца на беларускай тэрыторыі.

Недвухсэнсоўны сігнал аб тым, што Лукашэнка не моцна кантралюе войскі і не варта цешыць сябе адвядзенню войскаў з мяжы. Справядлівасці дзеля адзначым, што ніхто моцна і не напружваўся праз іх знаходжанне, бо рэальнай пагрозы яны не мелі, а прыкметы назапашвання сіл (найперш - расейскіх) адсутнічаюць ужо больш гады.

Такім чынам, некалькі шахедаў абнулілі міралюбнасць на ўкраінскім кірунку.

Аналагічным чынам вярбоўка мігрантаў расейскімі пасярэднікамі не моцна скарацілася, што ставіць пад пагрозу намаганні хунты ў «нармалізацыі» сітуацыі на мяжы з Польшчай. Гэта таксама сітуацыя, калі хунта не да канца кантралюе той прахадны двор, які сама ж і стварыла, у тым ліку - падпісаўшы пагадненне аб прызнанні віз з Расеяй.

Палаўкі і чвэрткі жэстаў - прыводзяць да зваротных вынікаў. Патрэбны рэальныя дзеянні і хутка. Ратаваць хунту, якая ўсё больш ператвараецца ў адміністрацыю асобага рэгіёна Расеі, ніхто не будзе. Прасцей апусціць жалезную заслону як часовае развязанне праблемы.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках