27 лiпеня 2024, Субота, 14:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Ракеты «паветра-паветра» ў Саках паляцелі ў паветра, разам з бартамі»

3
«Ракеты «паветра-паветра» ў Саках паляцелі ў паветра, разам з бартамі»

Па расейскай авіябазе ўдарылі чатырма ракетамі ATACMS.

У ноч на 26 ліпеня Узброеныя сілы Украіны (УСУ) нанеслі ракетны ўдар па расейскім аэрадроме Сакі ў акупаваным Крыме, паведамляюць тэлеграм-каналы ASTRA і «Крымскі вецер».

Усяго, са звестак крыніцы Astra, у бок ваеннага аб'екта было выпушчана чатыры ракеты ATACMS, дзве з якіх былі збітыя сродкамі супрацьпаветранай абароны (СПА). Адна з ракет патрапіла па складзе боепрыпасаў, у выніку чаго адбыўся выбух і пачаўся пажар. Двое вайскоўцаў атрымалі асколачныя раненні.

«Ракеты «паветра-паветра» ў Саках паляцелі ў паветра. Разам з бартамі», - сцвярджае крыніца «Крымскага ветру».

Другая ракета, са звестак Astra, пашкодзіла месца дыслакацыі расейскай СПА за 5 км ад вёскі Шаўкавічная ў Сакскім раёне. Была знішчаная ўстаноўка радыёлакацыйнай станцыі.

Мінабароны РФ ніяк не каментавала атаку на вайсковую базу. Аднак уночы ў Севастопалі абвясцілі пагрозу балістычных ракет, а на Крымскім мосце перакрывалі рух аўтамабіляў. Сігнал пагрозы дзейнічаў шэсць хвілін - з 2:42 да 2:48 (па Менску).

Апошні раз УСУ білі ракетамі ATACMS па расейскім аэрадроме ў Крыме ў сярэдзіне траўня. Тады двойчы за дзень атакі зазналі размешчаны пад Севастопалем аэрадром Бельбек, на якім базуецца 38-ы знішчальны авіяцыйны полк 4-й гвардзейскай арміі СПА.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках