17 верасня 2024, aўторак, 1:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнку зладзілі «праверку на вашывасць»

5
Лукашэнку зладзілі «праверку на вашывасць»

Пуцін хоча атрымаць справаздачу.

Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін ужо другі раз разам наведалі храм у Валааме. З моманту папярэдняй паездкі прайшоў год, з таго часу беларускі дыктатар атрымаў ад расейскай ядзерную зброю.

Апошнім часам Лукашэнка паказаў бурную дзейнасць, агучыў патрэбныя заявы. Пра гэта «24 Каналу» расказаў кіраўнік Цэнтра ваенна-прававых даследаванняў Аляксандр Мусіенка, адзначыўшы, што ў Беларусі былі праведзеныя вайсковыя вучэнні, а цяпер Пуцін хоча атрымаць справаздачу.

Кіраўнік Крамля хацеў ведаць, наколькі падрыхтаваная Беларусь, якую працу ўжо правёў Лукашэнка. Да таго ж Пуцін імкнецца, каб Украіна заўжды знаходзілася ў чаканні небяспекі з боку Беларусі.

«Расейцы падтрымліваюць рыторыку аб ядзернай небяспецы, аб магчымым паўторным наступе, робяць пэўныя правакацыйныя дзеянні ў дачыненні да Захаду. Пуцін спрабуе трымаць у напружанні так званы ўсходні фланг NATO, каб прадэманстраваць сілу», – сказаў Мусіенка.

Акрамя гэтага, расейскі дыктатар хоча кантраляваць узаемаадносіны Беларусі і Кітая, не дазваляе ім занадта збліжацца.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках