31 лiпеня 2024, Серада, 2:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Удар па ядзерным бамбавіку РФ: топ-генерал раскрыў дэталі

Удар па ядзерным бамбавіку РФ: топ-генерал раскрыў дэталі

Вайсковы аналітык расказаў пра шакавальнае дасягненне УСУ.

За апошнія два гады Украіна істотна «развіла - і працягвае развіваць свой ударны патэнцыял, выкарыстоўваючы шэраг розных сістэм», заявіў аўстралійскі ваенны аналітык, генерал-маёр у адстаўцы Мік Раян.

З 2022 года УСУ прынялі на ўзбраенне і выкарыстоўвалі супраць расейцаў вельмі дакладныя ўдарныя сістэмы вялікай далёкасці, што паўплывала на іх стратэгію вядзення вайны, адзначае ён у сваім аналізе ў Х.

«Украінцы імкнуцца выкарыстоўваць ударныя аперацыі разам з наземнымі аперацыямі і дыпламатычнай дзейнасцю, каб пацягнуць за сабой непрапарцыйныя выдаткі Расеі і пераканаць Пуціна, што ён не можа дабіцца поспеху ва Украіне», - піша аналітык.

Ён адзначае набор здольнасцяў, якія аб'ядноўваюць паветраныя і марскія выведвальныя і ўдарныя беспілотнікі ўкраінскай вытворчасці, а таксама замежныя сістэмы, сярод якіх Storm Shadow, SCALP і ATACM.

Адной са здольнасцяў спецыяліст назваў дактрыну супольнага таргетынгу NАТО, а таксама звярнуў увагу на здольнасць Украіны вывучаць і адаптаваць тэхніку, тактыку і працэсы, як частку ўдарнага комплексу.

На ягоную думку, гэты комплекс дазваляе «пашырыць колькасць дылем» і паралельных пагроз, з якімі Расея вымушана змагацца. Пры гэтым эканамічная вайна супраць Расеі накіраваная на змяншэнне энэргетычнага і прамысловага патэнцыялу краіны. Таксама Украіна імкнецца дасягнуць палітычных мэт, дэманструючы шырокай расейскай грамадскасці, што вайна ідзе не па іх плане, упэўнены ён.

Генерал не выключае, што гэтыя складнікі разам павінны паўплываць на "расейскі цэнтр прыцягнення ў гэтай вайне: волю Пуціна і яго ўрада працягваць вайну супраць Украіны».

Ударны комплекс Украіны Раян называе «неверагодным дасягненнем за апошнія 28 месяцаў».

«Гэты ўдарны комплекс адыграў важную ролю ў вайсковай стратэгіі Украіны да 2024 года і будзе адыгрываць яе зноў у 2025 годзе», – рэзюмаваў ён.

Раян пракаментаваў паведамленні прадстаўнікоў украінскага Міністэрства абароны прэсе аб знішчэнні расейскага стратэгічнага бамбавіка Ту-22М3 на аэрадроме «Аленья» на Кольскім паўвостраве, назваўшы такі ўдар «адным з самых дальнабойных стратэгічных удараў» Украіны.

Нагадаем, 27 ліпеня ўкраінскія дроны знішчылі расейскі стратэгічны бамбавік ТУ-22М3 на аэрадроме «Аленья». Атака адбылася паблізу Аленегорска, дзе базуецца стратэгічная авіяцыя Расеі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках