31 лiпеня 2024, Серада, 2:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мадура адклікае дыпламатаў з сямі краін

7
Мадура адклікае дыпламатаў з сямі краін

Дыктатар прыняў пастанову на фоне масавых народных пратэстаў.

Венесуэла адклікае сваіх дыпламатаў з сямі дзяржаў Лацінскай Амерыкі. Гаворка ідзе пра краіны, якія адмовіліся прызнаць “перамогу” дзейнага кіраўніка Венесуэлы Нікаласа Мадура на прэзідэнцкіх выбарах.

У міністэрстве замежных спраў краіны назвалі заявы аб неабходнасці перагляду вынікаў выбараў у Венесуэле з-за падазрэнняў у іх фальсіфікацыі "ўмяшаннем". Заяву МЗС абнародаваў міністр замежных спраў Венесуэлы Іван Гіль.

Сваіх дыпламатаў Венесуэла адклікае з Аргенціны, Дамініканскай Рэспублікі, Коста-Рыкі, Панамы, Перу, Уругвая і Чылі. Усе сем дзяржаў выказаліся за поўны перагляд абвешчаных вынікаў прэзідэнцкіх выбараў, паводле якіх Мадура нібыта перамог з вынікам 51% галасоў. Пры гэтым экзітполы паказвалі разгромную перамогу галоўнага апанента Мадуры Эдмунда Гансалеса: паводле звестак апазіцыі, за яго прагаласавалі да 73% выбарцаў, якія прыйшлі на ўчасткі.

Тым часам у МЗС Перу пасля абвяшчэння Мадурам пераможцам выбараў заявілі аб высылцы венесуэльскіх дыпламатаў з-за "сур'ёзных і адвольных пастаноў, прынятых сёння венесуэльскім рэжымам".

Нагадаем, пасля абвяшчэння Мадуры “пераможцам” у краіне ўспыхнулі масавыя пратэсты. Тысячы людзей на вуліцах Каракаса і іншых гарадоў краіны скандавалі "Свабоду!" і “Гэты ўрад упадзе”, зрывалі і падпальвалі агітацыйныя плакаты Мадуры, палілі шыны і павалілі сама меней дзве статуі былога прэзідэнта Венесуэлы Уга Чавеса, які абраў Мадура сваім пераемнікам.

Падчас пратэстаў мітынгоўцы ўступілі ў супрацьстаянне з паліцыяй. Сілавікі ўжывалі супраць людзей слёзатачывы газ і гумовыя шары, тыя ў адказ шпурлялі ў іх камяні. Таксама паведамлялася аб тым, што па ўдзельніках акцый пратэстаў адкрылі агонь людзі ў цывільным, яны могуць з'яўляцца чальцамі аднаго з ваенізаваных фармаванняў, якія карыстаюцца падтрымкай рэжыму Мадуры.

Паводле звестак праваабарончых арганізацый, затрымана сама меней каля паўсотні мітынгоўцаў. Таксама ёсць інфармацыя аб адным забітым.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках