31 лiпеня 2024, Серада, 2:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка сабраў нараду праз прысуджанага да расстрэлу грамадзяніна Нямеччыны

18
Лукашэнка сабраў нараду праз прысуджанага да расстрэлу грамадзяніна Нямеччыны

Пасля паездкі да Пуціна.

Прысуджаны да расстрэлу Менскім абласным судом грамадзянін Нямеччыны Рыка Крыгер напісаў прашэнне аб памілаванні. Пра гэта паведаміла 30 ліпеня прэс-служба Лукашэнкі.

Паводле заявы прэс-службы, Лукашэнка 30 ліпеня запрасіў у свой кабінет «людзей, пагружаных у працэс, пачуць падрабязнасці, меркаванні, параіцца». Сярод іх можна ўбачыць прапагандыстку Людмілу Гладкую, намесніцу кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі Вольгу Чупрыс і іншых чыноўнікаў.

Сустрэча праходзіць пасля паездкі Лукашэнкі да Пуціна. Шэраг экспертаў мяркуе, што Расея хоча абмену прысуджанага да расстрэлу ў Беларусі грамадзяніна Нямеччыны на ФСБшніка Вадзіма Красікава, які знаходзіцца ў нямецкай турме.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках