7 лiпеня 2024, Нядзеля, 8:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дроны атакавалі сістэму касмічнай выведкі РФ «Зорка»

5
Дроны атакавалі сістэму касмічнай выведкі РФ «Зорка»
ФОТА: DEFENSE EXPRESS

Яна знаходзілася за 450 км ад лініі фронту.

Украінскім дронам 4 ліпеня ўдалося атакаваць сістэму расейскай касмічнай выведкі «Зорка» атрада асаблівага прызначэння Галоўнай выведвальнай управы (ААП ГРУ). Пра гэта паведамляе Defense Express.

Аўтары матэрыялу пішуць, што пра паспяховую атаку паведамілі неафіцыйныя расейскія крыніцы. Размова ідзе пра воінскую часць №33443, размешчаную пад пасёлкам Маскоўскім, Ізабіленскага раёна Стаўрапольскага краю — 450 кіламетраў ад лініі фронту.

Мясцовыя ўлады пацвердзілі, што атака сапраўды была, аднак два дроны былі перахопленыя і інфраструктура не пацярпела. А вось у расейскім медыя Astra са спасылкай на ўласныя крыніцы напісалі, што ад выбуху пацярпеў адзін вайсковец.

Таксама там дадалі, што вайсковая частка належыць аднаму з фармаванняў ГРУ.

«Сама в/ч 33443 мае даволі характэрны выгляд і агулам на тэрыторыі вайсковай часці размешчаныя пад два дзясяткі парабалічных антэн. Але справа ў тым, што гэта не проста воінская часць, і нават не проста падраздзяленне радыётэхнічнай выведкі так званага ААП ГРУ, а частка расейскай сістэмы касмічнай выведкі «Зорка», — гаворыцца ў паведамленні.

У Defense Express пішуць, што гэтая сістэма была створаная больш за 50 гадоў таму для таго, каб перахапляць сігналы касмічных апаратаў. Праграма прадугледжвала, што будзе створана 15 станцый - 11 у СССР, а таксама 4 за мяжой.

Дэталямі не дзяліліся нават у 90-х, усё захоўвалася ў строгай сакрэтнасці, аднак агульны кірунак станцый - праслухоўванне сістэм касмічнай сувязі, аналіз працы, а таксама магчымае супрацьдзеянне.

Воінская часць №33443 была адной з першых і нямногіх, якая працягнула працаваць пасля распаду СССР. Калі да ўлады прыйшоў расейскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін, яе пастанавілі значна мадэрнізаваць - пашырыць колькасць антэн і зрабіць тэрыторыю ўдвая большай.

Спадарожнікавыя здымкі, якія былі зробленыя ў розныя гады, дэманструюць, што абсталяванне воінскай часці стала мянялася. Актуальныя кадры адтуль, каб ацаніць наступствы ўдару, на момант публікацыі матэрыялу апублікаваныя не былі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках