Мігранты змянілі тактыку
7- 5,126
![Мігранты змянілі тактыку](https://i.c97.org/p/articles/2017/ai-239913-aux-head-20170205_latvia_zabor_360.jpg)
Апошнія тры дні яны пачалі штурмаваць беларуска-латвійскую мяжу.
У апошнія дні павялічылася колькасць спроб незаконнага перасячэння беларуска-латвійскай мяжы. Як піша «Зеркало», пра гэта паведамляе Дзяржаўная памежная аховы Латвіі.
Усяго за мінулы дзень латвійскім пагранічнікам удалося прадухіліць незаконнае перасячэнне мяжы 62 мігрантамі.
У каментары латвійскім СМІ начальнік Дзяржаўнай пагранічнай аховы Латвіі Гунтыс Пуятс заявіў, што плынь мігрантаў узрасла ў апошнія тры дні.
«У апошнія тры дні мы сутыкаемся з дастаткова інтэнсіўнай плынню асоб, якія жадаюць патрапіць у Латвію нелегальна. Учора былі папярэджаныя такіх 62 спробы, пазаўчора - 51, а да гэтага - 47. За апошнія тры дні мы зноў бачым, што плынь ахвочых нелегальна пранікнуць у Латвію актывізаваліся непасрэдна ў кірунку Латвіі, і, адпаведна, іх колькасць зменшылася ў суседніх з намі краінах - Літве і Польшчы», - сказаў ён.
Для прыкладу, 3 ліпеня беларуска-польскую мяжу нелегальна спрабавалі перайсці больш за 30 чалавек, паведамляе Памежная служба Польшчы, 2 ліпеня з Беларусі ў Польшчу спрабавалі патрапіць амаль 50 чалавек, 1 ліпеня - толькі 20.
У Літве за апошнія тры дні было зафіксавана 0 спробаў нелегальнага перасячэння мяжы.