7 лiпеня 2024, Нядзеля, 8:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Беларусь увесь час нам казала, што гэта вучэнні»

5
«Беларусь увесь час нам казала, што гэта вучэнні»

Зяленскі растлумачыў, чаму адпрэчыў прапанову Орбана аб спыненні агню.

2 ліпеня прэм'ер-міністр Вугоршчыны Віктар Орбан, які знаходзіўся з візітам у Кіеве, распавёў на прэс-канферэнцыі, што прапанаваў прэзідэнту Украіны Уладзіміру Зяленскаму падумаць аб спыненні агню яшчэ да пачатку мірных перамоў з Расеяй.

У інтэрв'ю для Bloomberg Зяленскі адзначыў, што Украіна не можа давяраць Расеі ў пытанні спынення агню, бо Крэмль раней неаднаразова парушаў усе дамоўленасці. Да таго ж даваць перавагу агрэсару, які акупаваў частку тваёй тэрыторыі, было б недальнабачнай пастановай.

- Мы не можам проста так казаць пра ceasefire (спыненне агню – рэд.), мы не можам проста давяраць Пуціну, мы, у прынцыпе, не можам яму больш давяраць, для нас ён забойца і агрэсар, – заявіў Зяленскі.

Прэзідэнт Украіны нагадаў, што Кіеў і Масква неаднаразова дамаўляліся аб спыненні агню «яшчэ з Менскіх пагадненняў, шмат гадоў таму», але Расея, з яго слоў, зрывала гэтыя дамоўленасці.

- Таму толькі на міжнароднай пляцоўцы, у прысутнасці лідараў, якім давяраюць, - заявіў Зяленскі, адзначыўшы, што асноўным тут з'яўляецца менавіта пытанне даверу, і такой пляцоўкай можа быць саміт міру.

- Па ceasefire неабходны таксама выразны план. Мы павінны быць упэўненыя, што Расея не будзе выкарыстоўваць ceasefire для назапашвання тэхнікі на нашай тэрыторыі, якую яны акупавалі. Гэта значыць, яны могуць проста сабраць моцны кулак, пасля чаго абвінаваціць нас (як гэта неаднаразова ўжо было), што мы парушылі ceasefire, і пачаць яшчэ адно ўварванне, - сказаў Зяленскі.

Ён заявіў, што ў такім выпадку можа паўтарыцца сітуацыя 2022 года, калі расейскія войскі дайшлі да Кіева.

- Тады на тэрыторыі Беларусі была назапашаная вялікая колькасць «расейскай» вайсковай тэхнікі. І Беларусь увесь час нам казала, што гэта вучэнні, ніякай акупацыі, гэта проста вайсковыя вучэнні.

- Я не хачу бяды сваёй краіне, мы і так у вайне, - працягнуў украінскі прэзідэнт. - Даць перавагу Расеі сёння - гэта проста немагчыма, нам неабходна быць разумнымі. І важна, хто за гэта будзе несці адказнасць, акрамя ўкраінцаў сваімі жыццямі? Якая краіна? Гэта вельмі проста - дамовіцца аб ceasefir і вельмі цяжка гэта выконваць.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках