7 лiпеня 2024, Нядзеля, 11:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Байца ММА з Азербайджана пажыццёва адхілілі ў РФ за фразу «расейская свіння»

Байца ММА з Азербайджана пажыццёва адхілілі ў РФ за фразу «расейская свіння»

Байца цяпер правераць на экстрэмізм.

Федэрацыя боксу Расеі пажыццёва адхіліла ад мерапрыемстваў пад сваёй эгідай азербайджанскага байца ММА Джавіда Рзаевам, які абразіў на нацыянальнай глебе расейца Артура Кулінскага. Пра гэта паведаміла прэс-служба арганізацыі.

2 ліпеня стала вядома, што пасля турніру Hardcore FC федэрацыя дыскваліфікавала Рзаева, не ўдакладніўшы тэрмін, прыпыніла ліцэнзію прамоўшэну і паскардзілася ў Генпракуратуру РФ.

У чацвер федэрацыя паведаміла, што аднавіла ліцэнзію Hardcore FC, але ў выпадку паўторнага парушэння зноў яе адбярэ без права аднаўлення.

«Праваахоўныя органы таксама прадаўжаюць праверку ў дачыненні да байца [Рзаева], у тым ліку ў частцы магчымага ўдзелу ў экстрэмісцкай дзейнасці», – гаворыцца ў заяве.

Рзаеў пасля перамогі над расейцам Сяргеем Прыходзькам уступіў у сварку з іншым байцом, Кулінскім, і назваў яго «расейскай свіннёй».

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках