7 лiпеня 2024, Нядзеля, 11:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эрдаган заявіў Сі пра пагрозу распаўсюджвання вайны ва Украіне

10
Эрдаган заявіў Сі пра пагрозу распаўсюджвання вайны ва Украіне

Паводле ягоных словаў, міжнародная супольнасць павінна ўжыць эфектыўныя захады ў гэтым пытанні.

Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган на сустрэчы з кітайскім лідарам Сі Цзіньпінам у Астане заявіў пра пагрозу распаўсюджвання вайны ва Украіне на глабальным узроўні, паведамляе Управа камунікацыі краіны ў сацсетцы X.

«Прэзідэнт Эрдаган падкрэсліў значнасць небяспекі экспансіі ўкраінска-расейскай вайны <...> на рэгіянальным і глабальным узроўнях, падкрэсліў, што міжнародная супольнасць павінна ўжыць эфектыўныя захады ў гэтым пытанні», – гаворыцца ў паведамленні.

Эрдаган прыбыў у сталіцу Казахстана для ўдзелу ў саміце кіраўнікоў дзяржаваў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС).

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках