«Хезбалах» выпусціў па Ізраілі больш за 200 ракетаў і дронаў
- 4.07.2024, 20:08
- 4,882
![«Хезбалах» выпусціў па Ізраілі больш за 200 ракетаў і дронаў](https://i.c97.org/ai/372636/aux-head-1586585500-20200411_hezbolla_360.jpg)
Цахал нанёс удары па аб'ектах групоўкі на поўдні Лівана.
Радыкальны ліванскі шыіцкі рух «Хезбалах» у чацвер, 4 ліпеня, выпусціў па вайсковых базах на поўначы Ізраіля больш за 200 ракетаў і беспілотнікаў, начыненых выбухоўкай.
Гэта найбуйнейшы напад «Хезбалах» на Ізраіль за час распачатай 7 кастрычніка 2023 года вайны ў сектары Газа, адзначае партал Ynet.
Паводле ягонай інфармацыі, у выніку абстрэлаў у некаторых раёнах на поўначы Ізраіля ўзніклі пажары.
ЦАХАЛ адказаў на напад ударамі па аб'ектах «Хезбалах» у Паўднёвым Ліване.