6 кастрычнiка 2024, Нядзеля, 8:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ISW: Гэты ўдар дапамог спыніць наступ расейцаў

7
ISW: Гэты ўдар дапамог спыніць наступ расейцаў

Аналітыкі распавялі, чаму УСУ так важна біць па тэрыторыі РФ.

УСУ змогуць сарваць маштабныя наступальныя аперацыі акупантаў, калі заходнія хаўруснікі Украіны дазволяць біць па вайсковых аб'ектах на тэрыторыі Расеі.

Пра гэта гаворыцца ў справаздачы Інстытута вывучэння вайны (ISW). У якасці прыкладу аналітыкі прыводзяць удары УСУ ў канцы чэрвеня. Тады, паводле спадарожнікавых здымкаў, украінскія вайскоўцы паспяхова атакавалі камандны пункт расейскага палка ў Белгарадскай вобласці, імаверна, з замежнай зброі.

Размяшчэнне абʼекта на лініі фронту і менш чым за кіламетр ад мяжы дазваляе выказаць здагадку, што ён меў значэнне ў аперацыях расейцаў у Харкаўскай вобласці. Пры гэтым апошнія спадарожнікавыя здымкі паказваюць істотныя пашкоджанні будынка. На думку аналітыкаў Інстытута, УСУ атакавалі пункт французскай высокадакладнай бомбай Armement Air-Sol Modulaire Hammer.

«Гэта пацвярджае той факт, што Украіна можа сарваць расейскія наступальныя аперацыі, калі краіны Захаду працягнуць скасоўваць абмежаванні на выкарыстанне УСУ сваіх узбраенняў для ўдараў па вайсковых абʼектах у Расеі. Украіна павінна мець магчымасць выкарыстоўваць пададзеную Захадам зброю, між іншым ракеты ATACMS, для нанясення ўдараў па расейскіх вайсковых цэлях у аператыўным тыле і глыбокім тыле РФ, каб істотна падарваць варожыя аперацыі ў шырокім маштабе», – заключаюць экспэрты.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках