12 лiстапада 2024, aўторак, 12:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Што рабілі пад Данецкам афіцэры з КНДР, якіх знішчылі УСУ

7
Што рабілі пад Данецкам афіцэры з КНДР, якіх знішчылі УСУ

Аналіз украінскага палкоўніка.

Паблізу Данецка, магчыма, ліквідавалі больш за 20 расейскіх вайскоўцаў, а таксама 6 паўночнакарэйскіх афіцэраў. Паводле звестак СМІ, яны патрапілі пад ракетны ўдар УСУ.

Вайсковы экспэрт, лётчык-інструктар, палкоўнік УСУ ў запасе Раман Світан у зводцы для «24 Канала» выказаў здагадку, з якой мэтай гэтыя вайскоўцы з КНДР знаходзіліся на акупаванай тэрыторыі Данецкай вобласці.

Світан адзначыў, што на часова акупаваных тэрыторыях Украіны яшчэ з мінулага года неаднаразова былі заўважаны паўночнакарэйскія афіцэры ў якасці суправаджэння партый зброі, якую яны пастаўляюць захопнікам. Цяпер ужо ёсць пацвярджэнне разведвальных структур сусветнай супольнасці аб знаходжанні там вайскоўцаў з КНДР.

- Яны суправаджаюць грузы. Вельмі шмат нараканняў ёсць на паўночнакарэйскія боепрыпасы, таму яны спрабуюць разабрацца, - уважае палкоўнік запасу.

З ягоных слоў, з ракетамі, якія Расеі пастаўляе Паўночная Карэя, таксама прыбывае суправаджэнне - афіцэры падтрымкі, якія наладжваюць іх пад розныя задачы. Між іншым, KN-23 нядаўна распрацаваная ракета, таму яны дапрацоўвалі недахопы, якія былі выяўленыя падчас працы.

Гэта значыць, рэзюмаваў вайсковы эксперт, гэты працэс пастаянна адбываецца. Так што нейкая з груп патрапіла пад прамы ракетны ўдар.

Расея ўзмацняе абарону Крымскага моста

Акупанты асцерагаюцца ўдару па Крымскім мосце, таму працягваюць узводзіць вакол яго абарончыя збудаванні. Палкоўнік запасу нагадаў, што Украіна заклікала суд у Гаазе прымусіць Расею дэмантаваць гэты мост.

- Калі не будуць пачаты працы па дэмантажы, то, вядома, украінскія Узброеныя Сілы гэты мост самі дэмантуюць, - падкрэсліў Світан.

Ён адзначыў, што не хацелася б наступстваў, якія будуць пасля знішчэння мосту. Бо ён упадзе ў ваду, стварыўшы пэўныя перашкоды для праходжання суднаў і прычыніўшы пэўную шкоду экалогіі.

Таму, падкрэсліў ён, у расейцаў ёсць час да нашага ўдару, каб самім яго дэмантаваць. Інакш украінскія абаронцы выкарыстаюць усе сродкі паражэння для знішчэння гэтага незаконнага збудавання.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках