6 кастрычнiка 2024, Нядзеля, 5:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амерыканская журналістка звольнілася пасля інтэрв'ю з Байдэнам

10
Амерыканская журналістка звольнілася пасля інтэрв'ю з Байдэнам

Яна заявіла, што пытанні былі падрыхтаваныя яго штабам.

Вядоўца радыёстанцыі WURD у Філадэльфіі Андрэа Лоўфул-Сандэрс звольнілася пасля таго, як узяла інтэрв'ю ў прэзідэнта ЗША Джо Байдэна, у якім задавала пытанні, прадстаўленыя яго перадвыбарным штабам. Пра гэта паведамляе CNN.

У заяве прэзідэнта і гендырэктара радыёстанцыі Сары Ломакс сказана, што вядоўца арганізавала і ўзгадніла інтэрв'ю «без ведама, кансультацый або супрацоўніцтва з кіраўніцтвам WURD».

«Падчас інтэрв'ю былі зададзеныя загадзя пэўныя пытанні, прадстаўленыя Белым домам, што парушае нашу практыку заставацца незалежным сродкам масавай інфармацыі, падсправаздачным нашым слухачам. У выніку спадарыня Лоўфул-Сандэрс і WURD Radio прыйшлі да ўзаемнай згоды развітацца, пастанова набывае моц неадкладна», - заявіла Ломакс.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках