У Менску спынілі працу шэрагу атракцыёнаў
4- 8.07.2024, 14:06
- 4,278
Пасля надзвычайнага здарэння ў парку Чэлюскінцаў.
Шэраг атракцыёнаў у парках сталіцы часова прыпыніць працу. Пра гэта распавёў намеснік генеральнага дырэктара, галоўны інжынер «Мінскзелянбуда» Руслан Касевіч, піша агенцтва «Минск-Новости».
- Шэраг атракцыёнаў - сярод іх «Катальная гара», «Каліпса», «Міні-джэт», «Сабачкі» (у парку Горкага) - часова прыпыняць сваю працу, - растлумачыў Руслан Касевіч. - «Паўза» зойме прыкладна тыдзень. Дадатковую праверку таксама пройдуць усе механізаваныя атракцыёны, якія адпрацавалі прызначаны тэрмін (каруселі, старэйшыя за 10 гадоў. - Заўвага. рэд.). Метадамі неразбуральнага кантролю па чарзе будуць правераныя ўсе зварныя злучэнні.
Нагадаем, у суботу, 6 ліпеня, у парку Чэлюскінцаў зламаўся атракцыён «Лебедзі», чацвярым пацярпелым спатрэбілася дапамога лекараў. Адна з наведвальніц каруселі, якая знаходзілася на атракцыёне падчас падзення, расказала ў сацсетках, што «кабінкі імкліва ўпалі ў зямлю, пасля ўздыму наверх прайшло 30 секунд». З яе слоў, дзіця атрымала траўму паяснічнага аддзела пазваночніка, а сама жанчына - траўму локцевага сустава. У лякарні пацярпелым зрабілі здымкі і дыягнаставалі ўдары сярэдняй ступені цяжкасці.