6 кастрычнiка 2024, Нядзеля, 15:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін звольніў двух памагатых Шайгу

3
Пуцін звольніў двух памагатых Шайгу

Размова ідзе пра Наіля Мухітава і Яўгена Аношына.

Дыктатар Расеі Уладзімір Пуцін зняў з пасадаў двух памочнікаў сакратара Рады бяспекі РФ – Яўгена Аношына і Наіля Мухітава, адпаведныя ўказы размешчаныя на партале прававой інфармацыі.

Абодва дакументы падпісаныя прэзідэнтам 8 ліпеня. Мухітаў на сайце Рады бяспекі РФ яшчэ значыцца дзейным памочнікам сакратара, Аношына сярод тых, хто займае гэтую пасаду, няма.

Мухітаў прыйшоў у Раду бяспекі ў 2015 годзе, стаўшы памочнікам папярэдняга сакратара Мікалая Патрушава. Да гэтага, з 2012 года, ён узначальваў службу бяспекі «Раснафты», а раней займаў пасаду намесніка кіраўніка ўправы ўласнай бяспекі ФСБ.

Мухітаў у лютым 2023 года заявіў, што тыя, хто з'ехаў за мяжу, каб унікнуць частковай мабілізацыі, падставілі краіне падножку. У студзені 2024 года ён выступіў супраць забароны серыяла «Слова пацана».

Аношын заняў пасаду памочніка сакратара Рады бяспекі ў канцы студзеня 2023 года. На гэтай пасадзе ён змяніў Аляксея Паўлава – аўтара артыкула пра «дэсатанізацыю» Украіны. Да прызначэння памочнікам сакратара Аношын займаў пасаду прэс-сакратара апарату Рады бяспекі РФ.

Як паведаміла ТАСС крыніца ў адміністрацыі дыктатара, Аношын пераходзіць на працу да Патрушава, які цяпер займае пасаду памочніка прэзідэнта. Пасаду сакратара Рады бяспекі Патрушаў пакінуў у траўні, яго змяніў былы кіраўнік Мінабароны РФ Сяргей Шайгу.

Паводле словаў крыніцы ТАСС, Аношын на новай пасадзе будзе адказваць за папулярызацыю нацыянальнай марской палітыкі і ўзаемадзеянне са СМІ.

Мухітаў, паводле звестак агенцтва, пяройдзе на працу ва ўправу адміністрацыі прэзідэнта ў пытаннях нацыянальнай марской палітыкі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках