Украінцаў скарыла відэа, як ветэран на пратэзе разбірае завалы дзіцячай клінікі ў Кіеве
32- 8.07.2024, 18:54
- 40,440
Высветлілася, гэта беларус.
Украінскі X (Twitter) скарыла відэа, на якім ветэран УСУ з пратэзам дапамагае разбіраць завалы ў дзіцячай клініцы «Ахмадзіт» у Кіеве пасля ракетнага ўдару.
Высветлілася, гэта беларус Арцём Кузьміч з поклічам «Грот», паведамляе «Наша Нiва».
Ветеран з протезом розбирає завали Охмадиту.
— yurasov.pro (@yurasov_vitaliy) July 8, 2024
Коли бачу таке - віра в нас переповнює.
p.s: хлопця звати Артем Грот. Ветеран, ССО. pic.twitter.com/fW48JpXcP0
«Ветэран з пратэзам разбірае завалы “Ахмадзіта”. Калі бачу такое – вера ў нас перапаўняе», – падпісаў відэа ў X yurasov.pro.